Хто “навастрыў” варнянскім школьнікам лыжы?

11:30 / 19.03.2018
Бацькі могуць многае – у гэтым упэўнена кіраўніцтва Варнянскага НПК. Дзякуючы намаганням шматдзетнай сям’і з Варнянаў, якая знайшла спонсараў, цяпер не толькі ў старшакласнікаў, але і ў вучняў малодшых класаў з’явілася магчымасць займацца лыжным спортам, няхай і на аматарскім узроўні.

IMG_0967.jpg

Той, хто хоць аднойчы стаяў на лыжах, ведае, якое гэта задавальненне з’ехаць з вялікай горкі на пару з ветрам! Варнянскія школьнікі, праўда, толькі вучні сярэдніх і старэйшых класаў, штогод пракладваюць лыжню – і не адзін раз за зіму. А вось іх малодшыя сябры – вучні 1-4 класаў на ўроках фізічнай культуры катаюцца на прынесеных з дому санках і каньках. Штогод ля школьнага будынку заліваюць каток.

– Дзякуючы бацькам, якія, да слова, выхоўваюць траіх дзяцей, спонсары падарылі нашай школе 20 лыжных камплектаў. Гэта радасная для нас усіх падзея! Нягледзячы на тое, што снег ужо сышоў, дзеці ўсё ж паспелі некалькі разоў стаць на лыжы. Карыстаючыся магчымасцю, ад імя адміністрацыі школы, настаўнікаў фізічнай культуры і здароўя хачу падзякаваць бацькам і сп
онсарам за цудоўны падарунак нашым дзецям, – расказала настаўніца фізічнай культуры і здароўя Варнянскага НПК Яніна Іванаўна Філіповіч. – Не сакрэт, што лыжная падрыхтоўка павінна пачынацца з пачатковай школы. Хто ведае, а раптам мы выгадуем новую Дар’ю Домрачаву?

IMG_0956.jpg

IMG_0952.jpg

IMG_0948.jpg

Текст:
Фото: Алена Гануліч