Мы – не старыя, мы – бывалыя

10:06 / 10.03.2018
Самадзейны мастацкі калектыў людзей залатога ўзросту, створаны ў Тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, пасля некалькіх яркіх выступленняў на  астравецкай сцэне  набыў вядомасць у раёне. 

Пазнаёміцца з ім пажадалі жыхары Падольцаў – і запрасілі ў госці. Пачалося знаёмства з агляду выставы мастацкіх самаробак – мяккіх  цацак, сты­лізаваных яек, вырабаў з бісеру  Наталлі Зубенкі, Тамары Батуры, Таццяны Кумушбаевай, вышывак Святланы Мешкіс.

24.jpg

121.jpg


І аматарам сцэны было што па­казаць! Распачыналі і заканч­валі  праграму танцоры пад кіраў­ніцтвам харэографа Тамары Батуры. Карагод «Ча­ромушкі», жартоўны танец «За­ляцанні», «Прывітальная», квяцістая «Кадрыля» былі выкананы з такім імпэтам і запалам, што гледачы не змаглі стрымаць захаплення.

085.jpg


Дадала прыемных эмоцый вакальная група. У яе выкананні прагучалі любімыя многімі песні  кампазітара А. Шыдлоўскага «Колькі ў небе зор», «В белом поле вьюга» песня Надзеі Кадышавай, аўтарская Людмілы Кухарэвіч «А  мы не старыя, мы – бывалыя», польская «Кракавянка».

37.jpg


Але самыя шчырыя авацыі за­ваявалі саліс­ты – кіраўнік калектыва і акампа­ніятар Васіль  Крыпец з песнямі з рэпертуару Мусліма Магамаева «О, море, море», Льва Лешчан­кі «Зіма»,   некалі вядомага  польскага  ансамбля «Чэрвоны гітары» – «Не спочнемы», і Людміла Кухарэвіч са сваімі песнямі «Родная хата» і «Пажаданні маладым» (гэтую песню аўтар напісала да вяселля малодшай дачкі).

109.jpg

На гумарыстычную ноту наст­рой­валі дасціпныя байкі Натал­лі Зубенкі і Яніны Зміт­ровіч. Крыху настальгіі дадаў верш Таісы Сямёнавай «Каляда» са зборніка «Давясёлкі». 
Неўпрыкмет  усталявалася ат­масфера душэўнага адзінства  артыстаў і гледачоў.   Несумненная заслуга ў тым вядучай Дануты Чарнушэвіч – завесці залу яна ўмее!
Сэрцы гасцей поўніліся  ўдзяч­насцю шчодрым гаспадарам – загадчыцы клуба Вользе Валодзька і яе памочнікам, а таксама вяскоўцам, якія шчыра сустракалі кожны нумар канцэртнай праграмы і яго  выканаўцаў. Зацеплілася надзея на новыя сустрэчы.
Текст:
Фото: Тамары Лукшы і Таісы Сямёнавай