Сколько спать, чтобы выспаться?

10:52 / 13.03.2018
2232
Трэцюю частку свайго жыцця чалавек павінен праводзіць у сне, каб арганізм адпачыў і зняў напругу пасля працоўнага дня.
Ці хапае часу для сну і ці лёгка людзям прачынацца на працу, высвятляў наш карэспандэнт у жыхароў і гасцей Астраўца. 

Мілэйша.jpg

Ірына Мілэйша, санітарка прыёмнага пакою:
– Хоць на працу мне трэба толькі на 9 гадзін раніцы, аднак я падымаюся ў палове шостай: трэба маім любімым мужчынам – мужу і сыну – прыгатаваць сняданак. На рабоце адчуваю сябе добра – энергіі хапае да вечара. А спаць мы кладзёмся дзесьці каля дзесяці гадзін вечара.
Працоўны графік у мяне – суткі праз трое. У выхадныя дома рукі склаўшы не сяджу – любая жанчына заўсёды знойдзе, чым заняцца дома, нават у выхадны дзень.

Мальдзіс.jpg

Анатоль Мальдзіс, токар:
– Прызнацца шчыра, выспацца ў рабочыя дні не атрымліваецца. Пад’ём у мяне ў пяць гадзін раніцы, а дадому пасля працы вяртаюся толькі вечарам у пачатку дзявятай гадзіны. Сіл хапае толькі паесці і дайсці да ложка.
Затое ў выхадныя, калі не трэба нікуды ісці ці ехаць, адсыпаюся: устаю позна, ды і на працягу дня магу падрамаць.


Віталь, часова беспрацоўны (без фота):
– Калі я працаваў аўтаслесарам, то ўставаў на працу каля шасці гадзін раніцы. Падымацца рана для мяне не праблема, нягледзячы на тое, што я магу легчы спаць і ў 11, і ў 12 гадзін ночы.
Я ўвогуле магу лёгка адпрацаваць суткі – галоўнае перад імі і пасля іх адаспацца.


Маладых.jpg

Віктар Маладых, вадзіцель:
– На жаль, выспацца не атрымліваецца. Хоць рабочы дзень і пачынаецца ў 8.45, аднак да працы трэба перарабіць шмат спраў.
Затое калі ў працоўныя дні з ложка «выганяе» работа, то на выхадныя – звычка ўставаць рана дае свой вынік. Здавалася б, вось яна, магчымасць адаспацца, – аднак сон не ідзе!
Але хутка вясна, дачны сезон, калі за агароднымі справамі будзе ўвогуле не да сну.


Сяржанава.jpg

Аксана Сяржанава, кладаўшчык
– Выспацца атрымлі­вацца не заўсёды. Канешне, калі класціся раней, то на рабоце вочы не зліпаюцца. Але так бывае не заўсёды: то адно, то другое падвернецца: глядзіш – ужо і апоўнач, а праз шэсць гадзін трэба зноў уставаць, ісці на кухню, каву гатаваць, сняданак…
А ў выхадыя, здавалася б, спі ўволю, але не спіцца: ляжыш і глядзіш у столю ці ў сацыяльных сетках «завісаеш».


Текст: Антон Мальшевский
Фото: Антон Мальшевский
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений