Рукі Веры Кацяш пахнуць духмяным сенам

11:15 / 12.03.2018
Кажуць, што Радзіму, як і бацькоў, не выбіраюць. Так да дваццаці гадоў думала і прыгажуня Вера, пакуль не «рвануў» Чарнобыль… Маладая жанчына разам з мужам і сваякамі назаўжды пакінулі родную Украіну і пераехалі ў Беларусь…

– Трыццаць гадоў працую і жыву ў Гервятах. Ажно не верыцца, што гады так хутка праімчалі, – расказвае даглядчыца комплекса па адкорме буйнай рагатай жывёлы КСУП «Гервяты» Вера Кацяш. – Астравеччына стала для мяне другой Радзімай: тут нарадзіліся мае дзеці, жывуць мае блізкія – мама, брат, сястра, нават былінка пры дарозе – і тая стала роднай... 

IMG_3186.jpg


Трыццаць гадоў назад маладая і нявопытная Вера разам з мужам Мікалаем пераступіла парог калгаснай канторы. Тагачасны старшыня калгасу Вячаслаў Іосіфавіч Адахоўскі без лішніх пытанняў узяў маладую пару на работу, больш таго – выдзеліў жыллё. 

– Потым з мужам пабудавалі ўласны дом у Міцюнах, пасадзілі сад, дзетак выгадвалі… Ужо трох унукаў маем, – расказвае жанчына. – Думала, што іду працаваць даглядчыцай часова, а выйшла, што на ўсё жыццё.

На комплексе Вера Пятроўна даглядае 175 маленькіх цялят – ад 1 да 6 месяцаў. Хоць у групу да даглядчыцы яны трапляюць падгадаванымі, усё адно застаюцца малышамі – і пры кожнай магчымасці сваімі нецярплівымі пыскамі тыкаюцца ў пяшчотныя рукі жанчыны…

IMG_3174.jpg

Калі б цяляткі ўмелі гаварыць, то яны сказалі б, што рукі Веры Пятроўны пахнуць духмяным сенам, малаком і мамай-каровай.
У даглядчыцы, як і ў большасці працаўнікоў сельскай гаспадаркі, выхадных няма. Першымі з 8 Сакавіка жанчыну сёлета павіншуюць яе гадаванцы – радасным мычаннем. 
Текст:
Фото: Алена Гануліч