Як у тэрытарыяльным цэнтры віншавалі жанчын (+відэа)

12:24 / 09.03.2018

Кажуць, хочаш свята – зрабі яго сам. Менавіта гэтым і кіраваліся супрацоўнікі і наведвальнікі аддзяленняў дзённага знаходжання для маладых інвалідаў і грамадзян сталага ўзросту тэрытарыяльнага цэнтра: да 8 Сакавіка яны падрыхтавалі святочную праграму, прысвяціўшы яе жанчыне, вясне і каханню.

IMG_1728.JPG

– У зале сабраліся абаяльныя, прыгожыя жанчыны, актывісткі, якія ні хвілінкі не сядзяць на месцы, і радуюць сваім настроем усіх, хто знаходзіцца побач, – прывітаў удзельнікаў святочнай урачыстасці дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра Віктар Ждановіч.

Весела, актыўна, пазітыўна – так ахарактарызавалі тое, што ў выніку атрымалася, удзельнікі і гледачы свята.

IMG_1666.JPG

IMG_1682.JPG

IMG_1692.JPG

Пазітыўны настрой задала загадчыца аддзялення дзённага знаходжання для людзей сталага ўзросту Вольга Клімчэня. І яго падхапілі ўсе, хто выходзіў на імправізаваную сцэну: Віктар Рудзінскі і Яўгенія Шаптун з Гудагайскага дома культуры, Арцём Камок, Анастасія Курыла, Таццяна Ваховіч, Таісія Сямёнава, Ніна Пульша, Наталля Зубенка, вакальная група “Славяначка”, танцавальны калектыў “Чаромушкі”, усе гледачы і ўдзельнікі конкурсаў і святочнага мерапрыемства.

Святкаванне 8 Сакавіка выйшла за рамкі канцэртнай праграмы –жанчыны з задавальненнем адгукнуліся на прапанову паспяваць прыпеўкі пра мужчын і ўспомніць песні, папулярныя не адзін дзясятак гадоў назад. У гэтым ім дапамог Віктар Рудзінскі.


А дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра Віктар Ждановіч не толькі павіншаваў жанчын, але і падарыў ім вершы і песні ў сваім выкананні.

Па-сяброўску ўтульна, весела і актыўна адзначылі 8 Сакавіка жанчыны і дзяўчаты, якія наведваюць аддзяленні тэрытарыяльнага цэнтра. Кожная з іх атрымала ад установы салодкія падарункі, ад аддзялення дзённага знаходжання для маладых інвалідаў самаробныя паштоўкі. Самаробныя букеты з ружаў хлопчыкі ўручылі дзяўчатам з аддзялення для маладых інвалідаў.

IMG_1611.JPGIMG_1615.JPGIMG_1618.JPG

IMG_1622.JPGIMG_1626.JPGIMG_1631.JPGIMG_1637.JPGIMG_1644.JPGIMG_1649.JPGIMG_1661.JPGIMG_1662.JPGIMG_1684.JPGIMG_1721.JPGIMG_1723.JPG

Текст:
Фото: Елена Ярошевич
Видео: Елена Ярошевич