Сколько медалей завоевали островецкие легкоатлеты в последний месяц зимы

11:39 / 02.03.2018

Апошні месяц зімы выдаўся для лёгкаатлетаў Астравецкай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы алімпійскага рэзерву багатым на спаборніцтвы і ўзнагароды.

hello_html_m805c329.png

Першынства Гродзенскай вобласці па лёгкай атлетыцы сярод удзельнікаў 2003-2004 гадоў нараджэння

Абараняць гонар Астравеччыны на спаборніцтва адправілася дзесяць чалавек – трое з іх вярнуліся з медалямі.

Роберт Ярмак стащ сярэбраным прызёрам у штурханні ядра. Матвей Тымрук заваяваў бронзу ў бегу на 150 метраў.

Падтрымаў таварышаў і Аляксей Мазура, які двойчы заняў трэцяе месца ў спартыўнай хадзьбе на дыстанцыях 2 і 3 кіламетры.


Першынства Гродзенскай вобласці па лёгкай атлетыцы сярод удзельнікаў 2001-2002 гадоў нараджэння

Двойчы пераможцам спаборніцтва стаў Аляксандр Лаўрыновіч: на дыстанцыях 800 і 1 500 метраў ён фінішаваў першым.

Таксама два медалі, толькі сярэбраныя, заваяваў Аляксандр Статкевіч у спартыўнай хадзьбе на 3 і 5 кіламетраў, а Яўген Міхайлоўскі на гэтых жа дыстанцыях быў трэцім.

Павел Юркойць заняў другое месца ў бегу на 400 метраў, Дзіяна Юцкевіч фінішавала другой на дыстанцыі 1 500 метраў, а Руслан Пяткевіч прабег 800 метраў з бронзавым вынікам.

Скарылася астравецкім удзельнікам і лёгкаатлетычная эстафета 600+400+200 метраў. Хуткае трыа ў складзе Аляксандра Лаўрыновіча, Руслана Пяткевіча і Эрнэста Масевіча фінішыравала другімі.

У выніку каманда Астравецкага раёна заняла агульнакаманднае пятае месца сярод шаснаццаці каманд-удзельніц.


Адкрытае першынства Астравецкай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы алімпійскага рэзерву сярод удзельнікаў 2004-2005 і 2006-2007 гадоў нараджэння

Больш за сто юных спартсменаў з дзесяці навучальных устаноў Астравеччыны сабраліся ў Гервятах, каб прадэманстраваць хуткасць і спрыт у чатырох відах спорту: бег на 30, 300 і 1 000 метраў і спартыўная хадзьба на 1 кіламетр.

У выніку ў старэйшай узроставай катэгорыі ў бегу на 30 і 300 метраў абедзьве дыстанцыі хучэй за ўсіх прабеглі Юстына Тубіс (Кямелішкаўскія яслі-сад – сярэдняя школа) і Максім Скіруць (Гервяцкая СШ). Сярод удзельнікаў малодшай групы двайную перамогу святкавала Валерыя Валяватая (СШ №2), а вось сярод хлопчыкаў на 30-метроўцы лепшым стаў Мікіта Базюк (Гервяцкая СШ), а на дыстанцыі 300 метраў – Вадзім Пукшта (Варнянскія яслі-сад – сярэдняя школа).

Пераможцамі ў бегу на 1 000 метраў сталі Яна Казлоўская (Кямелішкаўскія яслі-сад – сярэдняя школа) і Павел Чабатуль (СШ №2) – у старэйшай узроставай катэгорыі, Анжаліка Кавалеўская (Падольскі дзіцячы сад – сярэдняя школа) і Яўген Трафімчык (Міхалішкаўская СШ) – у малодшай.

У спартыўнай хадзьбе ўдзельнічала толькі адна Карына Лаздоўская з Гудагайскай СШ. Сярод хлопчыкаў на спартыўнай дарожцы лепшымі сталі варнянскія школьнікі – Аляксей Мазура і Вадзім Пукшта.


Текст: