Якія парушэнні выявілі на фермах і комплексах вобласці?

12:00 / 28.02.2018

Ці выконваецца тэхналогія вытворчасці малака і санітарна- ветэрынарныя правілы на малочна-таварных комплексах і фермах вобласці? Гэта і не толькі ў студзені высвятлялі супрацоўнікі Лідскага міжраённага камітэта дзяржаўнага кантролю.

09.jpg

Асноўныя парушэнні, якія выявілі правяраючыя, – адсутнасць сухой падсцілкі для жывёлы, забруджанасць гноем і смеццем тэрыторыі ля фермаў.

Часта фермы не абгароджаны, а гэта –магчымасць пранікнення на тэрыторыю старонніх асобаў і бадзялых жывёл. Не на ўсіх фермах ля ўезду на тэрыторыю ёсць дэзінфекцыйны бар’ер і дыванкі пры ўваходзе ў памяшканні, праезды і праходы не маюць роўнага цвёрдага пакрыцця. Акрамя гэтага вытворчыя, бытавыя памяшканні не ўтрымліваюцца ў чысціні.

Напрыклад, на МТК “Белкаўшчына” Смаргонскага раёна несвоечасова прыбіралі тэрыторыю: каля малочнага блока знаходзілася бытавое смецце, акуркі.

Аналагічныя парушэнні былі выяўлены практычна ва ўсіх сельскагаспадарчых арганізацыях Лідскага, Воранаўскага, Астравецкага, Ашмянскага раёнаў.

Не хапала прыбораў і абсталявання ў лабараторыях РСУП «Саўгас Лідскі» МТФ в. В.Сяло і МТК в. Крыніцы, КСУП «Бердаўка-Агра» МТК в. Агароднікі Лідскага, ААТ «Шутовічы-Агра» МТК «Міхневічы» Смаргонскага, РУП «Саўгас Подольскі» МТК «Рытань» Астравецкага раёнаў.

Па матэрыялах камітэта дзяржкатролю.

 

Текст: Главный администратор
Фото: Алена Гануліч