Виталий Бондаренко снова стал лучшим на ринге
16:45 / 16.02.2018
Віталь Бандарэнка, майстар спорту міжнароднага класа па боксе, дадаў у сваю скарботку яшчэ адзін залаты медаль.
Радасная вестка даляцела з Венгрыі, дзе праходзіў міжнародны турнір класа А на ўзроўні нацыянальных каманд.
Віталь правёў тры бліскучыя бездакорныя баі, у кожным з якіх станавіўся пераможцам. Дарэчы, у фінале астраўчанін сустракаўся на рынгу з вопытным баксерам-венграм, але гаспадар турніру не змог супрацьстаяць майстэрству і прафесіяналізму капітана беларускай каманды. У выніку Віталь Бандарэнка стаў пераможцам.
Віншуем і ганарымся!