В Островце отдали дань памяти воинам-интернационалистам

15:27 / 15.02.2018
6221

У Астраўцы ля помніка воінам-інтэрнацыяналістам прайшоў мітынг, прысвечаны памяці загінуўшых у Афганскай вайне.

Сёлета мерапрыемства, прысвечанае Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, праходзіла асабліва ўрачыста, шчыра і святочна – і значную ролю ў гэтым адыграў памятны знак ахвярам вайны ў Афганістане, які з’явіўся ў Астраўцы ў мінулым годзе.

Ушанаваць памяць загінуўшых воінаў-інтэрнацыяналістаў прыйшлі прадстаўнікі раённай улады, грамадскіх аб’яднанняў, ваенізаваных структур, моладзь і жыхары Астравеччыны, якія проста не змаглі прайсці міма.

IMG_2398.jpg

– Удзельнікі Афганскай вайны прайшлі праз шматлікія выпрабаванні – і гэта на ўласным вопыце ведаюць нашы шаноўныя афганцы. Тысячы салдат і афіцэраў ішлі туды не за медалямі і ордэнамі, а каб выканаць інтэрнацыянальны абавязак, – адзначыла ў выступленні старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Эдуардаўна Тальчук. – Паважаныя воіны-афганцы! Вы, былыя ўдзельнікі баявых дзеянняў, цяпер з’яўляецеся актыўнымі праваднікамі дзяржаўнай палітыкі Рэспублікі Беларусь. На вашым прыкладзе выхоўваецца моладзь. У гэты памятны дзень мы шчыра дзякуем за ваш гераізм і вайсковы подзвіг.

IMG_2374.jpg

Са словамі ўдзячнасці да воінаў-інтэрнацыяналістаў звярнуліся ваенны камісар Раман Аляксандравіч Курлоў, старшыня раённага савета ветэранаў Расціслаў Арсенцьевіч Герт і камендант пагранічнай камендатуры “Гудагай” Яўген Віктаравіч Паўлоўскі.

Са словамі ў адказ выступіў удзельнік Афганскай вайны Вацлаў Андрэевіч Казлоўскі:

IMG_2411.jpg

– Нам, воінам-інтэрнацыяналістам, прыемна, што пра нас памятаюць і ўшаноўваюць – і за гэта дзякуй усім. Будзем імкнуцца і надалей быць годным прыкладам для падрастаючага пакалення. А галоўнае – хацелася б усім пажадаць цаніць і шанаваць мірнае і спакойнае жыццё.

Урачыстае ўскладанне вянка ад раённай улады і кветак ад усіх прысутных, трайны памятны залп, марш духавога аркестра, дрыготкі агеньчык свечкі і кавалачак хлеба на стограмоўцы – мы памятаем пра тых, хто не вярнуўся і будзем памятаць заўсёды!

IMG_2487.jpg

IMG_2386.jpg

IMG_2492.jpg


IMG_2384.jpg

IMG_2364.jpg

IMG_2466.jpg

IMG_2454.jpg


IMG_2435.jpgIMG_2446.jpg

А воіны-інтэрнацыяналісты пасля мітынга адправіліся праведаць сваіх  таварышаў, якія назаўсёды засталіся маладымі і ўсмешлівымі – астравецкіх хлопцаў Іосіфа Канстовіча і Станіслава Бялячыца, якія не вярнуліся з той вайны. Вечная ім памяць і супакой.  


Текст: Марина Мацкевич
Фото: Марина Мацкевич
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений