За што МНС узнагародзіла дырэктара гімназіі?

10:41 / 13.02.2018

У скарбонцы дырэктара гімназіі №1 Алены Чаславаўны Севасцьян шмат узнагарод рознага ўзроўню. Нядаўна да іх дадалася яшчэ адна.

IMG_1122.jpg

Нагадаем, што ў   кастрычніку ў Астраўцы праходзілі вучэнні па рэагаванні на радыяцыйныя аварыі. Асноўнай мэтай іх  правядзення была праверка гатоўнасці сістэмы аператыўнага рэагавання.

Апошнім элементам вучэнняў МНС  стала дэманстрацыя работы пункта часовага размяшчэння насельніцтва –  яго работа была арганізавана на базе гімназіі №1, якую ўзначальвае Алена Чаславаўна Севасцьян.

Бездакорная работа па яго арганізацыі была нядаўна высока адзначана Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях. Дырэктару гімназіі ўручылі  нагрудны знак “За прапаганду бяспекі жыццядзейнасці”.

IMG_1140.jpg


Текст:
Фото: Елена Ярошевич