На Астравеччыне праходзяць рэйды супраць няшчасных выпадкаў на лёдзе

11:09 / 12.02.2018
Апантаныя людзі часта не зважаюць на тое, што рызыкуюць жыццём, галоўнае для іх – задавальненне ад справы, якой яны аддаюць кожную хвіліну вольнага часу.

IMG_9008.jpg


Прад­стаўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, міліцыі і раённай арганізацыі выратавання на водах рэгулярна праводзяць сумесныя рэйды, каб прадухіліць няшчасныя выпадкі на лёдзе.

IMG_9014.jpg

IMG_9041.jpg

Часцей за ўсё, як і ў гэты раз, выслухоўваюць  парады  адказных за бяспеку рыбакі, якія гадзінамі навылёт чакаюць, калі з палонкі, пабліскваючы серабрыстымі бакамі, урэшце з'явіцца доўгачаканы трафей.  Яны не звяртаюць увагі ні на марозны вецер, ні на мокры снег, які ператварае тонкі лёд у кашу, ні на тое, што, каб дайсці да сярэдзіны вадаёма, трэба пера­адолець два-тры метры ледзяной вады, якая аддзяляе бераг ад пацямнелага ад адлігі лёду.

IMG_8989.jpg

Вы ведаеце, што чорны колер лёду гаворыць пра яго небяс­пеку? А як можна дапамагчы сабе ці таварышу, калі здарыцца бяда?  У вас ёсць вяроўка? Як вы сябе адчуваеце?  Можа, вам патрэбна дапамога?..  Шчыра прызнацца, здзіўлялі не пытанні, якія кожны год задаюць удзельнікі прафілактычных рэйдаў, не іх заклікі памятаць пра бяспеку і нават не тое, што яны па некалькі разоў на тыдзень самі рызыкуюць жыццём дзеля выратавання іншых, – а тое, што колькасць тых, хто слухаў і згодна ківаў галовамі, нават у дзень, калі з-за моцнага ветру быў аб'яўлены аранжавы ўзровень бяспекі, – на Янаўскім вадасховішчы і на рэчцы Лоша аказалася нямала. 

IMG_9005.jpg



Дарэчы, на вадаёмах Аст­раўца ў гэты дзень было бязлюдна. Асабліва ўзрадавала, што дзеці, якія яшчэ не паспелі нарадавацца сапраўднаму зім­няму надвор'ю, аказаліся муд­рэйшымі за сваіх бацькоў і дзядоў: яны не рызыкнулі «рас­чахліць» канькі. 

IMG_8963.jpg



Па аператыўных зводках арганізацыі выратавання на водах, па стане на 29 студзеня ў Беларусі з пачатку года патанула 13 чалавек, з іх 2 – непаўналетнія.

Выратавана 18 чалавек, сярод іх 1 – непаўналетні. 


Папярэджана за парушэнне правілаў паводзін людзей на водах – 1 486 чалавек, з іх 197 непаўналетніх.


У Гродзенскай вобласці патануў 1 чалавек – жыхар Ашмянскага раёна, выратавана 4 чалавекі, папярэджаны – 221, з іх – 19 дзяцей.


На Астравеччыне папярэ­джана 55 дарослых.





Текст:
Фото: Ольга Хотянович