В Островце чествовали молодежь

15:20 / 18.02.2018
2931
3

Кінаканцэртная зала «Астравец» напоўнілася вясёлым гоманам і смехам – тут збіралася моладзь. Адны хлопцы і дзяўчаты радасна віталі адзін аднаго, другія – з цікаўнасцю азіраліся, а трэція трымаліся невялічкімі групкамі. У той дзень моладзь запрасілі на значнае мерапрыемства – на Астравеччыне віталі маладых спецыялістаў.

IMG_1627.JPG

У жніўні мінулага года ў Астравецкі раён прыехалі 242 маладыя спецыялісты – і гэта найлепшае пацвярджэнне таму, што Астравец – не канец свету, а пачатак новых і цікавых перспектыў. 

Што ўяўляе сабой раён, як развіваецца яго інфраструктура і якія значныя аб’екты плануецца пабудаваць у бліжэйшы час – аб гэтым моладзі расказаў падчас выступлення старшыня райвыканкама Ігар Яраслававіч Шалудзін:

IMG_1590.JPG

– Стала добрай традыцыяй штогод праводзіць сустрэчы прадстаўнікоў раённай улады з маладымі спецыялістамі, якія прыбылі працаваць у раён. За спіной у вас цікавыя студэнцкія гады, вы атрымалі годную адукацыю, а зараз дэманструеце веды на практыцы. Мы на вас разлічваем! Астравецкі раён – унікальны і адметны. Арыгінальныя помнікі архітэктуры, ландшафтны заказнік «Сарачанскія азёры», пляцоўка будаўніцтва Беларускай АЭС, неверагодна прыгожыя мясціны – калі вы гэтага яшчэ не бачылі, то хутка ўпэўніцеся ў праўдзівасці маіх слоў. Акрамя гэтага, у 2018-м годзе Астраўцу спаўняецца 550 гадоў – і вам таксама пашчасціць стаць сведкам гэтай важнай і значнай падзеі. 

– Астравецкі раён расце і развіваецца, тут ёсць усе магчымасці для нармальнай работы, кар’ернага росту і годнага ўзроўню жыцця. Вы зрабілі правільны выбар – і, спадзяюся, не пашкадуеце. Раённая ўлада заўсёды адкрыта да дыялога і будзе старацца падтрымліваць вашы цікавыя ідэі і пачынанні, – падкрэсліў у завяршэнні выступлення старшыня райвыканкама.

Ад імя мясцовага сама­кіравання маладую змену прывітала старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Эдуардаўна Тальчук

– Вы – маладыя, у вас усё наперадзе: спазнанне нязведанага і пакарэнне новых вяршынь. Няхай выбраны шлях будзе правільным. Працуйце, удасканальвайце свае навыкі і будзьце гаспадарамі свайго лёсу. І памятайце: вы – наша надзея і апора!

Добрасумленна працаваць у розных галінах, дасягаць добрых вынікаў, атрымліваць задавальненне ад сваёй работы маладым спецыялістам сельскай і лясной гаспадарак пажадаў першы намеснік старшыні райвыканкама Руслан Мікалаевіч Сачко.

Шчырымі словамі і пажа­дан­нямі поспехаў прывіталі новых работнікаў сацыяльнай, будаў­нічай, энакамічнай галіны і ваенізаваных структур куратары гэтых сфер: намеснікі старшыні райвыканкама Віктар Збігневіч Свіла, Віктар Мікалаевіч Зелянко і Павел Віктаравіч Мілешка.  

А маладое папаўненне раёна, у сваю чаргу, прадэманстрава­ла, што, акрамя прафесійных, у іх ёсць яшчэ і творчыя здольнасці. Музычнае папуры пра ўсебаковасць прафесіі педагога, жыццё маладых спецыялістаў КСУП «Гервяты» праз прызму відэакамеры, прыгожы і лірычны нумар ад работ­нікаў культуры, задорная песня ў выкананні спецыялістаў РУП «БелАЭС», сольныя нумары – маладыя спецыялісты Астравеччыны даказалі, што крэатыўнасці і актыўнасці ім не пазычаць. 

IMG_1749.JPG

А затым надышоў час маладое папаўненне пазнаёміць з краем, дзе яны правядуць бліжэйшыя некалькі гадоў, а магчыма, і ўсё жыццё: для іх была арганізавана экскурсія па цікавых мясцінах Астраўца і раёна. 


IMG_1726.JPG

IMG_1721.JPG

IMG_1692.JPG

IMG_1641.JPG

IMG_1640.JPG

IMG_1604.JPG

IMG_1579.JPG


Текст: Марина Мацкевич
Фото: Марина Мацкевич
Комментарии
1
Наталья
А в этом мероприятии участвовали ( правильнее сказать, планировалось, чтобы участвовали) все молодые специалисты, прибывшие в район по распределению в различные организации в августе 2017? Или изначально было задумано, что, кого-то чествуют, а кто-то, пусть и молодой и с августа 2017 принятый по распределению , должен в этот день как обычно работать, не достоин чествования. Или наоборот, так хорошо работает, что и забыли все, что молодой специалист. Мне , как маме, почему-то за дочь обидно. Кто составлял списки и решил, что этих давайте поздравим, а вот эта (или эти) и без чествования обойдутся? Праздник жизни не для всех... Уж и не знаю чем моя дочь хуже ....
Имя Цитировать 1
0
Гость
В нашу организацию пришло письмо из БРСМ. Нужно было дать им сведения о молодых специалистах.
Имя Цитировать 0
0
Островчанка
Насколько я знаю, приглашали всех. Возможно, администрация не весех смогла отпустить?  В самом деле, получается, что и среди молодых есть незаменимые...))) Хотя такой "косяк". если мне не изменяет память, не в первый раз происходит.
Имя Цитировать 0
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений