Як прайшоў дзень снегу ў Альхоўскай сярэдняй школе

15:54 / 26.01.2018
1

Калі ў вас няма ідэй, як правесці выхадны дзень, тады вам да нас –  у Альхоўскую сярэднюю школу.

IMG_8380.jpg

Лыжня працягласцю ў 3 кіламетры па маляўнічым  прышкольным  лесапарку, каток са зручнымі борцікамі і лаўкамі, укатаныя снежныя горкі для спуску, з якіх можна з’ехаць не толькі на санках, але і на спадручных сродках.

На чым лепш? Менавіта такі конкурс прайшоў сярод вучняў пачатковых класаў. Перамог у ім стары татаў ранец, які катаў яго  з гары ў дзяцінстве.

Пасля ўдалай атакі на снежную крэпасць класа-праціўніка можна было пачаставацца  смачнай гарбатай і гарачымі піражкамі, прыгатаванымі  ўдзельнікамі аб’яднання па інтарэсах “Святы і традыцыі”.

Сапраўдныя шэдэўры – снежныя фігуры  герояў мультыкацыйных фільмаў зляпілі дзеці і дарослыя!

Стаміўшыся  ад снежных баталій і спаборніцтваў,  можна было стаць  на лыжню і прагуляцца па зімовым лесе,  зрабіўшы фотасесію   для сваёй старонкі ў сацыяльных сетках або для выпускнога альбому.

Алена КУСОЙЦЬ, намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Альхоўскай СШ.

 

Текст: Главный администратор