На схіле гадоў ветэран вайны Юрый Александровіч узяў шлюб

08:43 / 26.01.2018
Доўгае, насычанае цяжкасцямі і выпрабаваннямі жыццё пражыў ветэран Вялікай Айчыннай вайны Юрый Міхайлавіч Александровіч. У 1944 годзе ён добра­ахвотнікам пайшоў на фронт, неаднаразова хадзіў побач са смерцю, здаралася, хаваў баявых сяброў. Пасля вайны цяжка і многа працаваў у калгасе, да сталых гадоў трымаў вялікую гаспадарку. 

image-0-02-04-701b1631437264d3ecae48179f85cc9de8d836648307e69af41c1fe77240623f-V.jpg

Юрыю Аляксандравічу ўжо больш за 90 гадоў. Але, нягледзячы на свой узрост, ён па-ранейшаму актыўны, рухавы, ахвотна адгукаецца на запрашэнні сустрэцца з маладымі людзьмі, школьнікамі і вайскоўцамі, расказвае ім пра сваё цяжкае жыццё, дае наказ берагчы мір і родную зямлю.

Другая палавінка Юрыя Аляк­сан­дравіча – яго жонка Вераніка Пятроўна. Яны разам ужо не адзін год, як кажуць, у горы і ў радасці. А зараз ветэран вырашыў, што ім трэба асвяціць свае адносіны – узяць шлюб, каб быць мужам і жонкай не толькі перад людзьмі, але і перад Богам.
Просьбу ветэрана выканаў ксёндз Павел Звяжынскі. Вераніка Пятроўна зараз хварэе, таму шлюб бралі дома. 

Павіншаваць ветэрана з такой значнай і радаснай падзеяй прыехалі начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама  Наталля Уладзі­міраўна Ся­нюць і першы сакратар райкама БРСМ Віялета Юр’еўна Алексеявец.

image-0-02-05-55b432ff181a8e64bdcfa7c92234370c37a453fa67f4d5c2ea59420efd3819f0-V.jpg

Многія лета ўжо сапраўдным мужу і жонцы Юрыю Міхай­лавічу і Вераніцы Пятроўне Алек­сан­д­ровічам! Няхай Бог, які злучыў іх рукі і лёсы, бу­дзе літасцівы да іх і даруе яшчэ шмат гадоў здароўя і шчаслівага жыцця.


Текст: Нина Рыбик
Фото: Иван Дятлович