Дед Мороз - на тройке с бубенцами

10:34 / 16.01.2018
Майму сыну падарункі на Каляды, Новы год і Стары Новы год прыносіць Дзед Мароз, хоць часцей, з-за вялікай сваёй загружанасці, перадае – праз нас з мужам, бабулю з дзядулем, іншых родзічаў. Не скажу, што сына гэта не радуе – канешне ж, падарункі ён чакае, але ж хочацца, каб сам Дзед Мароз...

main.png

Мяне ў дзяцінстве Дзед Мароз не песціў візітамі: ён прыходзіў толькі на Новы год з кульком цукерак, у якім абавязкова было 2-3 мандарыніны, жменька грэцкіх арэхаў і лялька – невялічкі пластмасавы галышык у ложачку-люльцы, прыгажуня Папялушка ў ружовай ці блакітнай атласнай сукенцы або Чырвоная Шапачка. Дзед Мароз цішком клаў падарункі  і выходзіў…  Колькі ні пільнавала старога пад ёлкай, часам нават спаць побач клалася, каб хоць адным вочкам зірнуць на чараўніка, – так і не ўбачыла.

А вось мой тата бачыў і Дзеда Мароза, і яго ўнучку Снягурачку. Не тых, што прыходзяць на навагоднія ранішнікі, а тых, што прыносяць падарункі дадому. Яны асабіста, не выпраўляючы замест сябе памочнікаў, прыязджалі ў вёску, каб падарыць дзецям па невялічкаму кульку цукерак, у якім быў яблык і пачак пячэння. 

Якая гэта была падзея для вяс­ковай дзятвы! У вёску пад гучныя гукі гармоніка ўрываўся  казачны вазок, запрэжаны тройкай коней з бразготкамі, у якім сядзелі Дзед Мароз са Снягурачкай – яны везлі падарункі. А за імі ляцелі сані з гарманістам.

50dab63f880231.93998230.jpg


– Якія там касцюмы былі! – успамінае бацька. – Самаробныя. Але нам яны здаваліся казачнымі…

Дзед Мароз са Снягуркай заходзілі ў кожную хату, дзе былі дзеці. Тату і татавым брацікам шчасціла ўдвая: іх маці была паляводам, а бацька працаваў кавалём і плаціў прафсаюзныя ўзносы – таму Дзед Мароз даваў кожнаму падарунак ад калгаса і асобна – ад прафсаюза.

З’еўшы цукеркі, дзеці збі­ралі прыгожыя абгорткі, а потым гулялі з імі,  абменьваючыся  «паўтарашкамі», – салодкі навагодні падарунак пераўтвараўся такім чынам у «цацачны» – да наступнага свята…

Кацярына ГАМАНКАЯ, 
г. Астравец.


Текст: Главный администратор