Астраўчане атрымалі гранты на развіццё ўласнай справы

10:55 / 11.01.2018
3276
2
З мінулага года ў вёсцы Камарова Мядзельскага раёна дзейнічае Школа сельскага бізнесу. Пачаткоўцаў і тых, хто ўжо займаецца бізнесам на вёсцы, – усяго запланаваны чатыры наборы студэнтаў – айчынныя і замежныя эксперты вучаць пісаць бізнес-планы, знаходзіць шляхі іх дасягнення. Па выніках вучобы на суд экспертнага журы студэнты прадстаўляюць свае праекты, самыя лепшыя з якіх атрымліваюць гранты. 
У снежні падчас другога стартапа уікеда вызначылі пераможцаў, сярод якіх апынуліся і жыхары Астравеччыны. 

Алесь Марозік, пчаляр з Клюшчан:
– Прафесійным пчалярствам займаюся больш за дзесяць гадоў. Вырашыў заняцца гэтай справай у прамысловых маштабах. Былі веды, жаданне. Выпадкова даведаўся пра Школу сельскага бізнесу – адправіў анкету, прайшоў навучанне і атрымаў грант. (Усміхаецца) На выдзеленыя сродкі планую набыць вуллі, платформы для перавозу пчолаў, радзіяльную медагонку, механічны ўскрывальнік сотаў, пад’ёмнік «Апіліфт», нуклеусныя вуллі і іншае.

марозік2.jpg

марозік1.jpg

Маім мёдам частуюцца не толькі астраўчане, але і сябры з Мінска, Вільнюса. Сваю прадукцыю прадстаўляю па-беларуску. 

марозік.jpg

Юрый Трыбулеў, 
уласнік аграэкасядзібы «Хутар Чара» ў Соргаўцах:
– Мы атрымалі грант з другой спробы: спрацавала, напэўна, тое, што нам патрэбны сродкі для стварэння ўмоў для адпачываючых – гэта сістэма ачысткі сцёкавых вод і калектар з сонечнымі панэлямі для падагрэву вады. Запісацца ў Школу сельскага бізнесу нам параіла старшыня Гервяцкага сельвыканкама Люцыя Іванаўна Лях. Увогуле мясцовая ўлада па меры магчымасцей спрыяе нам: наш праект – першая аграэкасядзіба ў Гервяцкім краі. 

аграэкасядзіба2.jpg

У чым наша ўнікальнасць? Наша сядзіба збудавана па асаблівай тэхналогіі з саламяных блокаў. Наведвальнікі могуць атрымаць такую новую для беларускіх рэалій паслугу, як гукатэрапія спяваючымі тыбецкімі чашамі і іншымі рэдкімі званарнымі інструментамі. У далейшым на хутары плануем збудаваць этнамузей і рамесніцкую майстэрню, каб адрадзіць рамёствы Астравеччыны. 

трыбулевы.jpg

Школа сельскага бізнесу была створана летам мінулага года пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза па ініцыятыве грамадскіх аб’яднанняў «Жанчыны за адраджэнне Нарачанскага краю» і «Экапартнёрства». Па задуме арганізатараў, лепшыя праекты жыхароў Астравецкага, Мядзельскага, Смаргонскага і Пастаўскага раёнаў атрымаюць грашовую падтрымку ад Еўрасаюза і ўтвораць першы на тэрыторыі Беларусі інкубатар малога прадпрымальніцтва, які аб’яднае дробныя прыватныя прадпрыемствы ў сельскай мясцовасці.

Наша газета паведамляла, што жыхарка вёскі ТракеліЛюдміла Стручко  атрымала грант на развіццё ўласнай швейнай майстэрні, дзе жанчына плануе аказваць паслугі не толькі па рамонце адзення, але і яе дызайнерскім абнаўленні, рэканструкцыі і аздабленні традыцыйнай беларускай і літоўскай вышыўкай.

Напярэдадні навагодніх святаў грант на развіццё ўласнай справы атрымалі пчаляр Алесь Марозік з вёскі Клюшчаны Міхалішкаўскага сельсавета і ўласнікі аграэкасядзібы ў вёсцы Соргаўцы Гервяцкага сельсавета Алена і Юрый Трыбулевы, якія, дарэчы, пераехалі на Астравеччыну са сталіцы. 




Текст: Алена Гануліч
Комментарии
0
Mariyan
Klass.!
Имя Цитировать 0
0
Александр Дорошевич
Хороший пример того, что в начале должна быть инициатива, а поддержка ее в том или ином виде всегда появится или говоря народной мудростью "Под лежачий камень вода не течет" Успехов в развитии. Быть примером сельским жителям в устойчивом развитии.
Имя Цитировать 0
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений