Указам Прэзідэнта машыніст Астравецкага лясгаса Павел Афонін узнагароджаны медалём “За адзнаку ў папярэджванні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый”

10:23 / 26.12.2017

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка 18 снежня падпісаў Указ №451, згодна з якім дзяржаўныя ўзнагароды атрымалі 89 чалавек, у тым ліку 12 працаўнікоў Гродзеншчыны.

IMG_8798.jpg

Машыніст лесанарыхтоўчай тэхнікі ДЛГУ “Астравецкі лясгас” Павел Вітальевіч Афонін быў адзначаны медалём “За адзнаку ў папярэджванні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый”.

На днях на імя Паўла Вітальевіча прыйшоў Віншавальны ліст за подпісам Міністра лясной гаспадаркі Міхаіла Міхайлавіча Амельяновіча. Яго ў прысутнасці супрацоўнікаў лясгаса і лясніцтваў зачытаў дырэктар ДЛГУ “Астравецкі лясгас” Рыгор Мечыслававіч Долгі.

“Ваш прафесіяналізм, гатоўнасць прыйсці на дапамогу ў розныя складаныя моманты былі адзначаны на самым высокім ўзроўні, – гаворыцца ў лісце. – Той факт, што наша краіна ў кароткія тэрміны справілася з ліквідацыяй наступстваў надвор’я ў лясным фондзе, – вынік вашай працы і працы вашых калег… Лясная гаспадарка ганарыцца такімі работнікамі, як вы.”

IMG_8793.jpg

Дырэктар лясгаса ўручыў машыністу віншавальны ліст і кветкі.

Нагадаем: летась на працягу некалькіх месяцаў Павел Вітальевіч быў задзейнічаны на ліквідацыі наступстваў урагану ў Смалявіцкім і Чэрвеньскім лясгасах Мінскай вобласці. На тралёвачнай машыне астравецкі машыніст нарыхтаваў 6 300 кубаметраў драўніны.

Віншуем Паўла Афоніна з заслужанай узнагародай!


 

Текст:
Фото: Алена Гануліч