Палякі і літоўцы Астравеччыны ў Лідзе

11:58 / 19.12.2017
Летам у Гродне пройдзе чарговы фестываль нацыянальных культур, які раз у два гады збірае прадстаўнікоў розных культур з усёй Беларусі і замежжа. 
У Лідзе адбыўся абласны адборачны этап фестывалю, дзе годна прадставілі свае традыцыі, звычаі і нацыянальную кухню палякі і літоўцы Астравецкага раёна.

11.jpg


Здавён на Астравеччыне ў зго­дзе і павазе побач з бела­русамі жывуць літоўцы, палякі, рускія, украінцы і прадстаўнікі іншых нацыянальнасцей. Іх аматарскія калектывы – у прыватнасці, хор «Польскае рэха Астраўца» і фальк­лорны ансамбль «Жыль­віціс» добра вядомыя не толькі ў раёне, але і за межамі Беларусі.

– Жаданне паўдзельнічаць у фестывалі сёлета выказалі калектывы з Навагрудскага, Лідскага, Шчучынскага і іншых раёнаў Гродзеншчыны, – расказала старшыня раённага аддзела Саюза палякаў на Беларусі Тарэса Мароз. – На суд журы трэба было прадставіць толькі адну песню. Мы выбралі «Чырвоныя ягады» – спадзяюся, не прагадалі. Хоць вынікі адборачнага этапу пакуль невядомыя.

Таксама на суд журы ўдзель­нікі калектыву прывезлі нацыянальныя стравы Астравеччыны, у якіх гарманічна спалучаліся беларускія і поль­скія традыцыі: дранікі, бігус, паляндвіца, каў­баскі ...

Польскі падворак астраў­чане аздобілі вырабамі навед­валь­нікаў дзённага знахо­джання для маладых інвалідаў Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслуговаўння насель­ніцтва. 
Гервяцкі край на абласным адборы прадстаўляў фальклорны ансамбль «Жыльвіціс», дзе з прадстаўніцамі старэйшага пакалення – захавальніцамі літоў­скіх традыцый – на адной сцэне выступалі дзеці.

– На суд журы мы прадставілі танец і літоўскую народную песню, расказала старшыня Гервяцкай абшчыны лі­тоўцаў Святлана Лукшэне. –  Таксама працавала выстава дэка­ратыўнага мастацтва: тканыя ручнікі і дываны, вышыўка стужкамі, валянне з воўны.

Застаецца спадзявацца, што творчасць астравецкіх палякаў і літоўцаў прыйшлася даспадобы кампетэнтнаму журы – і наш край ізноў заззяе ў сузор’і нацыянальных культур краіны.


Текст: