Віана Юркойць з Варнян перамагла ў конкурсе сачыненняў, прысвечаных Якубу Коласу

12:47 / 15.12.2017
Мне пашчасціла ўдзельнічаць у конкурсе сачыненняў «Жыве паэт між намі тут!», арганізатарам якога быў літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа. 

20171206_100258.jpg

Я абрала тэму «Свет бязмежны – мой дом», якая прысвячалася Коласу-перакладчыку. Дарэчы, пясняр быў упэўнены, што не толькі ў беларусаў, але і ў іншых народаў у душы ёсць  «зерне хараства» – таму і займаўся перакладамі. 

20171206_102833.jpg

А 6 снежня мяне запрасілі на ўрачыстае ўзнагароджанне – і ўручылі Дыплом 3 сту­пені і памятныя падарункі.

  Гэта была вельмі цёплая і душэўная сустрэча і я вельмі рада, што стала яе ўдзельніцай, – за гэта я дзякую маёй настаўніцы Яне Барысаўне Булызе.


Віана ЮРКОЙЦЬ, Варнянскі НПК.
Фота Яны БУЛЫГІ.


Текст: Главный администратор