«Новая зямля» Малых Якентан

08:56 / 06.12.2017
5565
Вынікам інтэрв’ю са старшынёй Гервяцкага сельскага Савета («АП», №87 ад 15.11.2017) стала яшчэ адна   сустрэча – Луцыя Іванаўна Лях  запрасіла карэспандэнта  ў  вёску Малыя Якентаны, каб паказаць, што тут было зроблена па навядзенні парадку на зямлі,  і расказаць аб планах.

IMG_4836.jpg


На сустрэчу з жыхарамі Малых Якентан прыехалі старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Эдуардаўна Тальчук, начальнік землеўпарадкавальнай службы раёна Аляксандр Барысавіч Кухараў, старшыня Гервяцкага сельсавета Луцыя Іванаўна Лях,  галоўны аграном КСУП «Гервяты» Дзяніс Валер’евіч Кірпа.

У гэтым годзе ў Малых Якентанах   былі знесены нежылыя дамы, прыбраны фундаменты старой фермы і несанкцыянаваная звалка, высечаны дрэвы і кусты – работы працягваюцца і цяпер.

IMG_4841.jpg

 Як усе гэтыя змены  ўспрымаюць жыхары?
Іх думкі розняцца.
– Канешне, добра! –  гавораць адны.
– Каму гэта трэба? – пытаюцца другія. –  І хто стане апрацоўваць вызваленыя ўчасткі? Што на іх вырасце?

IMG_4823.jpg

Вырашыць гэтыя і іншыя пытанні спрабавалі прадстаўнікі ўлады падчас сустрэчы з жыхарамі. 
 
Адна з набалелых праблем у Якентанах – добра­ўпарад­каванне тэрыторыі перад уездам у вёску: ладны кавалак зямлі падзелены «шнурамі»: адны з іх апрацаваны і засеяны, іншыя стаяць,   парослыя быльнягом.   Участкі   належаць мясцовым жыхарам – па іх  адразу відаць, хто і як адносіцца да зямлі.

Прапанову старшыні Гервяцкага сельвыканкама перадаць КСУП «Гервяты»  ўчасткі, размешчаныя перад уездам у вёску, многія мясцовыя жыхары напачатку не падтрымалі. Некаторыя «грудзьмі сталі» на абарону сваёй зямлі. Аднак былі і тыя, хто наадварот, гатовы  адмовіцца  ад свайго ўчастка.

Як тут не ўспомніць «Новую зямлю» Якуба Коласа, напісаную ў першай чвэрці 20 стагод­дзя?! Аказваецца, многія гаспадары і цяпер гатовы апрацоўваць свае надзелы – прыклады гаспа­дар­лівасці ёсць у кожнай вёсцы,  у тым ліку і ў Малых Якен­танах. На жаль, ёсць і адваротныя: калі ўчасткі зарастаюць пустазеллем, быльнягом, кустоўем… 

IMG_4847.jpg

Падыход да кожнага гаспадара быў індывідуальны: адным  прапанавалі іншы зямельны ўчастак, другія адмовіліся ад сваёй уласнасці, а трэція ўласным прыкладам пацвярджаюць, што ўмеюць  падтрымліваць парадак  на сваёй тэрыторыі.

 Для даведкі:
Малыя Якентаны – вёска ў Гервяцкім сельсавеце.  Па звестках кнігі «Памяць»,  у 2004 годзе тут размяшчаліся 23 двары, у якіх пражывала 54 жыхары. Цяпер у  вёсцы 10 жылых  дамоў, зарэгістравана 26  жыхароў.

IMG_4849.jpg




Текст: Елена Ярошевич
Фото: Елена Ярошевич
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений