Журналістка "АП" Алёна Гануліч перамагла ў абласным спаборніцтве

09:18 / 23.11.2017
3

Журналістка “Астравецкай праўды” Алёна Гануліч стала пераможцай конкурсу “Хлебаробы. Погляд рэпарцёра”, аб’яўленага на перыяд жніва Гродзенскай абласной арганізацыяй Беларускага саюза журналістаў.

Актыўны ўдзел у ім прынялі ўсе СМІ вобласці, у тым ліку – і газета “Астравецкая праўда”.

Нагадаю тым, у каго яркія моманты сёлетняга жніва ўжо крыху сцёрліся з памяці: наша журналістка Алена Гануліч у гарачую для хлебаробаў пару вяла на старонках раённай газеты аўтарскі праект “Маё жніво”, расказваючы ў кожным нумары “Астравецкай праўды” пра ўборачную кампанію вуснамі яго непасрэдных удзельнікаў: камбайнераў, вадзіцеляў, кіраўніка гаспадаркі, спецыялістаў, членаў сям’і хлебаробаў, повара… Алена, як і вяскоўцы, увесь жнівень напружана працавала, не паглядаючы на гадзіннік і на каляндар: яе можна было пабачыць на хлебнай ніве і пасля работы, і ў выхадны дзень.

IMG_5585.jpg

Серыя матэрыялаў праекта “Маё жніво” была накіравана на абласны журналісцкі конкурс. І падчас свята ў Свіслачы праект “Астравецкай праўды” названы лепшым. А журналістка Алёна Гануліч атрымала заслужаную ўзнагароду – сучасны смартфон.

IMG_5572.JPG

Што ж, тут да месца выкарыстаць адзін з журналісцкіх штампаў: па працы – і пашана. Віншуем калегу!

 

 


Текст: Нина Рыбик