Виталий Бондаренко завоевал Кубок Беларуси

11:21 / 20.11.2017
Майстар спорта міжнароднага класа па боксе Віталь Бандарэнка ў чарговы раз даказаў, што ён – лепшы на рынгу: астраўчанін стаў пераможцам на адкрытым Кубку Рэспублікі Беларусь па боксе, які праходзіў у Маладзечне. 
UQGQMwAWnP0.jpg

Гэта было спаборніцтва са­праўд­ных майстроў скураной пальчаткі – на рынгу сабралася ўся баксёрская эліта Беларусі. Тут не было месца сумненням, развагам і нерашучасці, бо ад самага нязначнага промаху залежаў вынік паядынка.
Віталь Бандарэнка прадэ­манстраваў на рынгу вышэйшы ўзровень бокса. Чатыры баі – чатыры перамогі. У выніку ён пацвердзіў званне чемпіёна Беларусі. 
U3kq4oq3Dgw.jpg

У спаборніцтве ўдзельнічалі яшчэ трое астравецкіх баксёраў – Сяргей Лобан, Дзмітрый Хадорскі і Яўген Дубіна правялі добрыя паядынкі, але ў лік прызёраў, на жаль, не ўвайшлі. 
AYrrorrk7Zw.jpg

Больше фото и видео с соревнования смотрите здесь: https://vk.com/public138388180

Текст:
Фото: Александр Шовкун