Школьнікі Гродзенскай вобласці праявілі сябе ў рэспубліканскім конкурсе «Чытаем па-беларуску з velcom» (Відэа)

15:03 / 15.11.2017
У Беларусі працягваецца анлайн-конкурс «Чытаем па-беларуску з velcom». У гэтым годзе ініцыятыва праходзіць у фармаце рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў сярод вучняў 7 і 8 класаў з усіх школ краіны. Да ўдзелу ў конкурсе ўжо прынята некалькі сотняў прац, у тым ліку і ад вучняў з Гродна і Гродзенскай вобласці. 

fe9d9df915374ff2913675b800c1f56a.jpg


Да 30 лістапада ўдзельнікі конкурсу «Чытаем па-беларуску з velcom» запісваюць відэа, дзе яны чытаюць твор са школьнай праграмы па беларускай літаратуры. Затым дзеці размяшчаюць відэазапіс на асабістай старонцы ў Facebook, Вконтакте або Instagram з афіцыйнымі хэштэгамі праекта #чытаемзвэлком або #чытаемзvelcom. Мэта праекта – адкрыць для вучняў свет беларускай літаратуры па-новаму, а таксама выкарыстаць магчымасці сацыяльных сетак для адукацыі. 

Школьнікі з Гродна і Гродзенскай вобласці прымаюць актыўны ўдзел у ініцыятыве. Ніжэй некаторыя з прац:

1. Вікторыя Бургун з Навагрудка для ўдзелу ў конкурсе даслала відэа з урыўкам з твора Якуба Коласа «Савось-распуснік». 





2. Уладзіслаў Дзітко з Гродна абраў твор Алеся Ставера «Жураўлі на Палессе ляцяць». І не прачытаў яго, а праспяваў! 





3. Мацвей Сідарэвіч з Астравецкага раёна прачытаў урывак з паэмы Янкі Купалы «Курган». 





4. Ілля Прымак са Скідзеля выканаў верш Максіма Танка «Шчасце». 





5. Надзея Шчасная са Смаргоні чытае твор Якуба Коласа «Ручэй». 





На першым этапе праекта будуць вызначаны па 30 лепшых канкурсантаў з кожнай вобласці і г. Мінска. З лютага па красавік 2018 года пройдуць рэгіянальныя фіналы, дзе чытальнікі будуць выступаць перад журы ўжывую. Пяцёра лепшых ад кожнага рэгіёну будуць узнагароджаны сучаснымі смартфонамі і атрымаюць магчымасць пазмагацца за перамогу ў вялікім рэспубліканскім фінале. Ён пройдзе ў Мінску ў траўні 2018 г., пераможцам конкурсу будуць уручаны смарфтоны маркі Apple.
Текст: Главный администратор