Поздравили ветеранов милиции

10:39 / 15.11.2017
1110
Штодзень змагацца са злачыннасцю, забяспечваць спакой і парадак, верна служыць закону – норма іх жыцця. І няважна, што  яны даўно ці нядаўна знаходзяцца на заслужаным адпачынку – былых міліцыянераў не бывае. У кінаканцэртнай зале «Астравец» прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню ўшанавання ветэранаў органаў унутраных спраў. 

IMG_4666.jpg


– Дзесяцігоддзі вашай стараннай і добрасумленнай службы чырвонай стужкай упісаны ў гісторыю нашага аддзела, – звярнуўся да ветэранаў міліцыі начальнік Астравецкага раённага аддзела ўнутраных спраў Андрэй Пятровіч Форысь. – Вы і цяпер дапамагаеце карыснымі парадамі, дзеліцеся вопытам і з’яўляецеся прыкладам для маладога пакалення. Ад імя ўсіх супрацоўнікаў райаддзела выказваю вам шчырую падзяку і жадаю захаваць бадзёрасць духу на доўгія гады. Здароўя, міру і дабрабыту вам і вашым сем’ям.

Словы віншавання былі падмацаваныя шэрагам узнагарод. Юбілейны медаль «100 год міліцыі Беларусі» пад шчырыя апладысменты ўрачыста ўручылі М.І. Макею, Ч.А. Балтрукевічу, А.І. Дудко, Л.Б. Стэх, І.Т. Ярашэвічу і В.У. Васілевічу.

IMG_4625.jpg



Падзячны ліст начальніка ўпраў­лен­ня ўнутраных спраў Гродзенскай вобласці і грашовую прэ­мію атрымаў С.В. Шэін. 
І.У. Аўтушэнка, І.І. Лук’я­новіч, С.Б. Александровіч і У.І. Ношчанка былі адзначаны Падзячнымі лістамі начальніка Астравецкага РАУС. 

IMG_4630.jpg

Спецыяльную ўзнага­роду за аказанне садзей­нічання ў прапагандзе дзейнасці органаў унут­раных спраў атрымаў А.П. Альховік.
Павіншаваў сваіх калег і старшыня ветэранскай арганізацыі РАУС Сяргей Віктаравіч Шэін:
– Сёлета мы адзначаем 100-годдзе міліцыі Беларусі. Для маладых гэта здаецца вялікім адрэзкам часу, а для ветэранаў – не так і шмат. Я памятаю, калі ветэранская арганізацыя налічвала ўсяго некалькі чалавек, а цяпер нас – больш за 60. Я жадаю, каб нягледзячы на ўзрост, вы заставаліся заўсёды маладымі і актыўнымі. 

IMG_4656.jpg

Урачыстасць удала дапоўнілі яр­кія музычныя нумары. Аляксандр Якіменка, юныя зорачкі Гудагайскай сярэдняй школы, Вераніка Трубкіна, Марыя Шчарбакова, Сяргей Шэін і Аляксандр Альховік павіншавалі ве­тэранаў міліцыі песнямі і танцамі. 

IMG_4655.jpg



Текст: Марина Мацкевич
Фото: Марина Мацкевич
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений

Яндекс.Метрика