Урачыстае адкрыццё памятнага знака воінам-інтэрнацыяналістам адбылося ў Астраўцы

14:55 / 04.11.2017
4638

Памятны знак, прысвечаны памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, якія аддавалі свой грамадзянскі абавязак у розных “гарачых кропках” планеты – Афганістане, Анголе, Егіпце – ва ўрачыстай абстаноўцы быў адкрыты ў Астраўцы 4 лістапада.

Ва ўрачыстым мітынгу прынялі ўдзел кіраўнікі раённай улады, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый

IMG_4371.jpg

Старшыня раённага выканаўчага камітэта Ігар Яраслававіч Шалудзін, старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі грамадзянскага аб’ядання  “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане”Аляксандр Аляксандравіч Вітко, старшыня Астравецкай раённай арганізацыі грамадзянскага аб’ядання  “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане”Сцяпан Сцяпанавіч Ціток, аўтар праекта, скульптар, член Беларускага саюза мастакоў Аляксандр Сяргеевіч Шомаў знялі ахоўнае пакрывала…

IMG_4323.jpg

І перад вачамі ўдзельнікаў мітынгу – воінаў-інтэнацыялістаў, якія лепш за ўсіх ведаюць, каму і за што ўстаноўлены гэты помнік; іх родных і блізкіх, якія чакалі сыноў з той незразумелай вайны, жонак і дзяцей, якія дзялілі ўсе гэтыя гады іх боль і памяць; юнакамі і дзяўчатамі, для якіх слова “Афганістан” – усяго толькі назва далёкай азіяцкай краіны – паўстала фігура воіна, знясіленага спякотай, баямі, чужынай, які нарэшце вярнуўся дамоў… На жаль, двое з астравецкіх хлопцаў, Іосіф Канстовіч і Станіслаў Бялячыц, больш ніколі не абнялі сваіх маці…

IMG_4470.jpg

IMG_4330.jpg

Пра памяць і боль гаварылі ў сваіх выступленнях на мітынгу Ігар Шалудзін, Сцяпан Ціток, Аляксандр Вітко, Аляксандр Шомаў. Данінай памяці ўсім, хто выконваў свой інтэрнацыянальны абавязак, да помніка леглі кветкі, вянкі, гірлянды. Ружэйны залп воінаў-пагранічнікаў перапалохаў птушак у небе – але не грамадзян нашай мірнай краіны, якія, на шчасце, ужо забыліся, што стрэлы і выбухі могуць несці смерць – мы даўно прывыклі толькі да залпаў салютаў.

IMG_4365.jpg

IMG_4451.jpg

--Гэты помнік – вынік шматгадовай працы многіх зацікаўленых, -- сказаў намеснік старшыні райвыканкама Віктар Збігневіч Свіла. – Ужо няма той краіны, якая адпраўляла юнакоў на незразумелую вайну афганскую вайну, у іншыя гарачыя кропкі планеты. Але гэта не прымяншае іх подзвігу. І мне гэты помнік бачыцца данінай удзячнай памяці нашчадкаў усім беларусам, якія загінулі ў самых розных ваенных канфліктах. Хочацца, каб ён быў апошнім на нашай зямлі, і больш ніколі маці не адпраўлялі сваіх дзяцей на вайну і не сустракалі цынкавыя труны з іх целамі. Мы жывём у мірнай незалежнай краіне, і хочацца верыць, што беларусы больш ніколі не будуць гінуць на чужых землях, абараняючы чужыя інтарэсы.

IMG_4398.jpg

Пра гэта, напэўна,  падчас адкрыцця помніка думалі і марылі ўсе, хто прысутнічаў на мітынгу: хай будзе мірным неба над нашай краінай і роднай Астравеччынай!

Ніна РЫБІК

Фота Антона Мальшэўскага і аўтара

 

Текст: Нина Рыбик
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений

Яндекс.Метрика