Островчанка стала третьей на первенстве области

10:30 / 03.11.2017
Прадстаўніца каманды Астравецкага раёна Людміла Шкурко стала бронзавай прызёркай на першынстве Гродзенскай вобласці па лёгкаатлетычным кросе. 

kross24.jpg



Прадэманстраваць вытрымку і хуткасць сабралася каля 400 аматараў бегу з усіх рэгіёнаў Гродзеншчыны. Наперадзе іх чакалі розныя па адлегласці дыстанцыі, якія да таго ж былі дапоўнены перашкодамі.  

Мужчыны беглі 8 і 4 кіла­метры. На першай дыстанцыі наш раён прадстаўлялі Яўген Дубіна і Аляксандр Раманюк, на другой спрабавалі ўдачу Аляксей Ясінскі і Антон Кавалеўскі. На жаль, у лік прызёраў яны не трапілі. 

А вось прадстаўніца астравецкай каманды Людміла Шкурко дабілася большага: на дыстанцыі 6 кіламетраў яна фінішавала трэцяй.
У агульнакамандным заліку каманда Астравецкага раёна заняла сёмае места з сямнаццаці. 
Текст: