Ці гатовы фермы да зімы? –расказала першы намеснік начальніка ўпраўлення сельгасхарчу Вольга Умрыхіна

14:11 / 30.10.2017
2407
– Зіма не за гарамі. Амаль усе фермы і комплесы раёна перайшлі з пашавага ўтрымання жывёлы на стойлавае. Як адбыўся гэты пераход, ці ўзнікалі праблемы?

– У летні перыяд на фермах жывёла знаходзілася на пашы кругласутачна. На комплексах, дзе прадугледжана стойлавае ўтрыманне кароў, на пашу для аздараўлення выганяліся толькі некаторыя группы – у асноўным сухастойных кароў. 

14.jpg

Пераход ад пашавага ўтрымання да зімне-стойлава прайшоў без эксцэсаў. Галоўнага правіла –  паступовасці змянення рацыёну  – прытрымліваліся на большасці малочна-таварных ферм і комплексаў. На кармавых сталах рагуль напачатку кастрычніка знікла так званая   зялёнка і з’явіліся прывычныя для жывёлы ў зімовы час кармы.

– Якую кармавую базу сфарміравалі гаспадаркі раёна да зімоўкі?

– З запасам сена на зіму практычна ва ўсіх гаспадарках адчуваюцца праблемы. Лета было дажджлівым – як высушыць траву? Затое з нарыхтоўкай сенажу ў стрэйч-плёнку – гэты корм асабліва карысны і спажыўны, выкарыстоўваецца для кармлення цялят і навацельных кароў – зусім іншая карціна. У параўнанні з мінулым годам гаспадаркі раёна сёлета закруцілі травы ў плёнку больш, чым летась, у 2,5 разы, нарыхтавалі 9 665 тон гэтага корму. Згадзіцеся, унушальны вынік.

На пачатак кастрычніка зернефуражом сельскагаспадарчыя прадпрыемствы раёна забяспечаны амаль на 90 працэнтаў ад патрэбы. Мінус плануем перакрыць  закупкай камбікорму.

На адну ўмоўную галаву на пачатак кастрычніка нарыхтавана 24,5 цэнтнераў кармавых адзінак, ці 97,2 працэнтаў да аналагічнага перыяду 2016 года.

– Патрабаванні да нарыхтоўкі кармоў дастаткова жорсткія: сянаж і сілас дазваляецца закладваць толькі ў траншэі, ніякіх так званых буртоў і “таблетак” быць не павінна. Якая сітуацыя ў раёне?

– Ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання распрацаваны план па падрыхтоўцы і ўводзе ў эксплуатацыю сянажных траншэй.
На 2017 год мы запланавалі пабудаваць іх адзінаццаць. У эксплуатацыю ўжо здадзена дзевяць. Уласнымі сіламі гаспадаркі раёна заканчваюць будаўнічыя работы на дзвюх апошніх.

Пад патрэбы жывёлагадоўчай галіны ў 2018 годзе плануем пабудаваць яшчэ 12 траншэй. 

– Зразумела, што летам, калі рагулі ўдосталь ласаваліся травой, надоі былі большыя, чым цяпер. З якімі вынікамі жывёлаводы выйшлі на фінішную прамую года?

– З году ў год лідарам малочнай галіны з’яўляецца КСУП “Гудагай”, дзе, па стане на 1 кастрычніка, валавая вытворчасць малака складае 13 663 тон (прырост 102,9 працэнтаў). Самы вялікі надой на карову таксама атрымалі гудагайскія жывёлаводы – у сярэднім ад каровы атрымалі   5 643 кілаграмы малака, што на 106 кілаграмаў больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. 

Аднак па тэмпах росту вытворчасці малака і яго якасці не магу не адзначыць РУП “Астравецкі саўгас “Падольскі” і КСУП “Гервяты”.
Увогуле па раёне валавая вытворчасць малака склала 45 207 тон, што складае 98,5 працэнтаў да ўзроўню мінулага года.

Текст: Алена Гануліч
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений

Яндекс.Метрика