Дзевяць каманд, выпрабаванні і добры настрой – так прайшоў піянерскі турзлёт у “Ластаўцы”

09:39 / 25.10.2017
5638

Яны презентавалі сябе і змагаліся за званне самых крэатыўных, спаборнічалі ў турыстычных конкурсах і імкнуліся перамагчы, былі даследчыкамі, следапытамі, аналітыкамі і нават рэжысёрамі. І ўсё гэта – каб годна прадставіць сваю  школу ў традыцыйным раённым піянерскім турыс-тычным злёце “Школьны прывал”, прысвечаным Году навукі.

Изображение 019.jpg

Изображение 213.jpg


У гэтым годзе дзіцячы летнік “Ластаўка” гасцінна сустракаў 9 каманд-удзельніц: “Дзеці атама” гімназіі №1, “Шукальнікі навукі” СШ №1, “Стылягі” СШ №2, “Вышыванка” Альхоўскай СШ, “GOOD-турысты” Гудагайскай СШ, “№3283QА10” Спондаўскага НПК, “Улёт” Варнянскага НПК, “Экстрым” Рымдзюнскай СШ з літоўскай мовай навучання і “Піраты” Міхалішкаўскай СШ.

Ольховка.jpg

гимназия.jpg


Выпрабаваннямі канкурсантаў арганізатары –аддзел адукацыі, спорту і турызму і Астравецкі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі– забяспечылі яшчэ да пачатку злёту. 

Изображение 007.jpg


Перш чым трапіць на самую відовішчную частку спаборніцтваў, каманды павінны былі зняць відэаролік пра дзейнасць піянерскай дружыны школы. Гэта быў завочны конкурс – таму і першыя прызавыя месцы вызначыліся яшчэ да злёту. Самыя цікавыя і змястоўныя сюжэты атрымаліся ў альхоўскай, спондаўскай, гудагайскай школ і СШ №2. 

 
Завітаўшы на турыстычную пляцоўку, удзельнікі пачалі са знаёмства: “Белтурыст” стаў першым конкурсам. “Дзеці атама” запрасілі журы ў навукова-даследчую лабараторыю, дзе дэманстравалі розныя доследы. “Улёт” распавёў, якую прафесію можна абраць, калі не атрымаецца пайсці ў вучоныя. Каманда з незвычайнай назвай “№3283QА10” поўнасцю апраўдала яе – гэта былі іншапланецяне, “талерка” якіх прызямлілася ў Дайноўцы, – і адразу ж прыцягнула ўвагу ўдзельні-каў цікавымі касцюмамі, дэкарацыямі і самапрэзентацыяй. “GOOD-турысты” паказалі, як збіраліся на турыстычны злёт. Менавіта гэтыя чатыры каманды і заваявалі найбольшую сімпатыю журы, стаўшы пераможцамі.

Ворняны.jpg

Михалишки.jpg

Пасля знаёмства канкурсантаў чакала турыстычная эстафета “Трыумф”. І сапраўды, дасягнуўшы вяршыні на гэтым этапе, можна было называць сябе трыумфатарамі ў поўным сэнсе гэтага слова. Бо каб перамагчы, трэба было прадэманстраваць фізічныя здольнасці, вытрымку, зладжанасць дзеянняў і ўзаемападтрым-ку. Устаноўка палаткі, пераправа па бервяне, “мышалоўка”, “маятнік”, распальванне вогнішча і медыцынскі блок прайшлі за мінімальны час і з найменшай колькасцю памылак, дарэчы, як і ў мінулым годзе – спондаўцы, другі вынік паказалі “навукоўцы” з СШ №2, трэцімі прыйшлі на фініш гімназісты.

СШ1 (2).jpg

Изображение 163.jpg



“Загадка прывала” чакала турыстаў у лясным масіве. Спачатку ім  трэба было разгадаць рэбус, у якім зашыфравана месца з “загадкай”, знайсці яе, адгадаць – і як мага хутчэй вярнуцца на стартавую кропку. Самымі спрытнымі і кемлівымі аказаліся “экстрэмалы” з Рымдзюн – яны метэорам праляцелі гэты этап. За імі прыбеглі астравецкія “Шукальнікі навукі”. Замкнулі тройку “ўлётныя” варнянцы. 

Ворняны (2).jpg



Апошні конкурс турзлёту быў творчым. Якім бы ні быў вынік, пазітыўны настрой не зашкодзіць – вырашылі арганізатары, а можа, і дапаможа зарабіць рашаючае ачко. “Будучыня за табой” – так называўся гэты этап. Песні, танцы, флэшмобы, каляровыя шоу, касцюміраваная вандроўка ў мінулае – чаго толькі не прыдумалі маладыя і таленавітыя, каб здзівіць сапернікаў і журы! Лепш за ўсіх гэта атрымалася ў “Стылягаў” з СШ №2 – яны ўтрымліваюць планку крэатыўнасці на недасягальнай для сапернікаў вышыні трэці год запар. Крыху адсталі ад пераможцаў  каманды “№3283QА10” са Спондаў і “Дзеці атама” з гімназіі.

СШ 2.jpg

Изображение 302.jpg

Па выніках усіх этапаў турзлёту першае месца заняла каманда з незвычайнай і складанай назвай “№3283QА10”. Другое месца падзялілі “Шукальнікі навукі” і “GOOD-турысты”. На трэцюю прыступку сталі “Стылягі”.

Изображение 464.jpg


 Рыта ДРЭМА, 
фота Аляксандры ЮРЧЫК.



Текст: Рита Дремо
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений

Яндекс.Метрика