Распачаўся турнір Астравецкага раёна па валейболе сярод працоўных калектываў

14:23 / 23.10.2017

За лідарства пад сеткай змагаюцца шэсць каманд: “РАНС”, “ЯнВестТранс”, “НІАЭП”, “Лясгас”, “Гаргаз” і “БелАЭС”. 

Гульні праходзяць у фізкультурна-аздараўленчым комплексе “Старт” па аўторках і чацвяргах. Пакуль каманды толькі ўваходзяць у “смак” гульні, таму бітва за перамогу яшчэ наперадзе. 

1504018794_1-8-1170x757.jpg



Турнір працягнецца да канца кастрычніка, таму ва ўсіх жадаючых ёсць магчымасць прыйсці на гульні і падтрымаць каманды. 


Текст: