Гервятские стритболисты зяняли третье место в области

10:36 / 22.10.2017
Каманда Астравецкага раёна заняла трэцяе месца на спартакіядзе Гродзенскай вобласці па стрытболе сярод сельскіх жыхароў “Залаты колас”.

jLI7Fci2C4Y.jpg

Пазмагацца за перамогу на спаборніцтва прыехалі 16 каманд. Астравеччыну прадстаўлялі гервяцкія стрытбалісты Дзмітрый Міцкевіч, Анатоль Кавалеўскі, Аляксей Махнач і Арцём Вяржынскі.

Каманды былі падзелены на чатыры групы. Гервятцы прадэманстравалі выдатную гульню і занялі першае месца ў групе, забяспечыўшы тым самым выхад у фінал.

Там іх чакалі сапернікі са Слонімскага, Свіслацкага і Ваўкавыскага раёнаў. Прайграўшы слонімскім стрытбалістам і выіграўшы ў астатніх, гервятцы атрымалі шанс пазмагацца за трэцяе месца – і не ўпусцілі яго. У бітве за бронзу нашы спартсмены сустракаліся з сапернікамі са Смаргоншчыны – і выйгралі 8:0.
Текст: