Поэтесса, композитор и исполнитель Татьяна Атрошенко в гостях у островчан

10:01 / 20.09.2017

a6.jpgПранікнёныя вершы на беларускай і рускай мовах і прыгожыя песні ў аўтарскім выкананні – цікава і па-сямейнаму ўтульна прайшла ў кінаканцэртнай зале «Астравец» творчая сустрэча з паэткай Таццянай Атрошанка. 

Таццяна Атрошанка – ура­джэнка пасёлка Вялікі Мох Буда-Кашалёўскага раёна, што на Гомельшчыне. Пасля заканчэння школы паступіла на філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны. Тады ж напісала свой першы верш. 

Член Саюза пісь­мен­нікаў Беларусі, паэтка, пра­заік, драматург, кампазітар і выканаўца. Лаўрэат рэспубліканскай літа­ратурнай прэміі «Залаты Купідон» у намінацыі «Песенны жанр». Аўтар кнігі вершаў «Не я…» .a1.jpg

Сустрэчу Таццяна пачала з расповеду пра сябе і сваю маленькую радзіму, расказала з чаго, як і калі ў яе пачалі нараджацца вершы.

– Я ніколі не думала, што буду пісаць. Падчас студэнцтва адзін з выкладчыкаў даў заданне напісаць верш. Памятаю, цэлы вечар пакутавала, спрабуючы нешта прыдумаць, але нічога не атрымлівалася. А затым ноччу быццам нехта штурхануў у бок: усхапілася, узяла ручку – і радкі самі ляглі на паперу. Канешне, гэта быў досыць «сыры» верш, але выкладчыку спадабаўся. А праз некаторы час гэтая першая «проба пяра» была надрукавана ва ўніверсітэцкай газеце. Так усё і пачалося, – падзялілася ўспамінамі паэтка.

a2.jpg

Падчас сустрэчы Таццяна Атрошанка чытала вершы пераважна на беларускай мове. Яна прызналася, што пісаць па-беларуску ёй проста, лёгка і больш даспадобы – бо на матчынай мове гаворыць яе душа. 

Акрамя вершаў, Таццяна піша апа­вяданні, а яшчэ з’яўляецца кампа­зітарам і аўтарам песень: у свеце шоу-бізнесу яна вядомая як Кіра Трыш. 

– Спачатку нараджаюцца не словы песні, а мелодыя. Яна, як лёгкі подых ветрыку, можа раптоўна з’явіцца ў галаве – і калі своечасова не запісаць, гэтак жа раптоўна знікнуць. Музыку,  як і вершы, нельга пісаць пад прымусам – яны прыходзяць самі,прызналася паэтка. 

Таццяна Атрошанка парадавала астра­вецкіх гледачоў музычнымі нума­рамі і адказала на пытанні. Усе жадаючыя маглі набыць яе кнігу «Не я». А завяршылася сустрэча аўтографамі на памяць.  

a5.jpg

a4.jpg

a3.jpg




Текст:
Фото: Антон Мальшевский