Добрасумленная праца працаўнікоў лясной гаспадаркі Астравеччыны была адзначана ўзнагародамі рознага ўзроўню

11:09 / 18.09.2017


Да медаля за адзнаку ў папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый прадстаўлены машыніст тралёвачнай  машыны Павел Вітальевіч Афонін.

Падзяку Прэзідэнта Республікі Беларусь атры­маў вадзіцель аўтамабіля на вывазцы лесу Анд­рэй Іосіфавіч Саткевіч.

За добрасумленную плённую працу ў лясной гаспадарцы Беларусі, дасягненне высокіх вынікаў у вытворчай дзейнасці і ў сувязі з прафесійным святам 1 клас прысвоены ляснічаму Міхалішкаўскага лясніцтва Яўгену Сяргеевічу Волкаву і майстру леса Варнянскага лясніцтва Іосіфу Іванавічу Дзенюшу.

Ганаровай граматай Міністэр­ства лясной гаспа­даркі узнагароджаны вядучы інжэнер па АСУП Генадзь Уладзіміравіч Кавалеўскі і ляснічы Катлоў­скага лясніцтва Аляксей Аляксеевіч Мазырка.

Ганаровыя граматы Гродзенскай ДВЛГА атрымалі майстар лесу Астравецкага лясніцтва На­дзея Васільеўна Ярмольчык, ляснічы Астравецкага лясніцтва Аляксандр Міхайлавіч Гайса і ляснічы Спондаўскага лясніцт­ва Войцех Рамуальдавіч Лука­шэвіч.

Акрамя таго, 21 працаўнік лясной гаспадаркі раёна адзначаны за шматгадовую добрасумленную працу ганаровымі граматамі і падзячнымі пісьмамі ДЛГУ «Астравецкі лясгас» .



Текст: Главный администратор