16 сентября в Островце проходил широко анонсированный праздник дуба (+видео)

14:19 / 16.09.2017

У мінулую суботу ў Астраўцы з вялікім размахам прайшло шырока анансаванае свята «Дзень дуба». Нягледзячы на гарачую асеннюю пару, на грыбную ды бульбяную ліхаманку, якой зараз «хварэе» ўвесь раён, у ім прынялі ўдзел усе арганізацыі і ўстановы раёна – ад школ і дзіцячых садкоў да сельгаспрадпрыемстваў. І кожны на гэтым свяце знайшоў сабе забаву для душы.

Журналісты «АП» працавалі ў гэты дзень на ўсіх пляцоўках – і пастараліся «ахапіць неахопнае», каб данесці смак, водар, колер, гукі, усмешкі свята да тых, хто па нейкай прычыне ўсё ж не патрапіў у яго вір, – і да тых, каму хочацца ўзгадаць гэтае рознапланавае маштабнае дзейства.


k8.jpg

Бадай што самай знакавай падзеяй свята «Дзень дуба» стала пасадка новай дубравы непадалёк ад Астраўца, на беразе Янаўскага водасховішча. Клапатлівыя лясгасаўцы падрыхтавалі аднагадовыя сеянцы дуба: многія з кволых парасткаў, выпусціўшы чатыры-пяць лісточкаў, яшчэ трымаліся карэньчыкамі за мамку-жолуд…

Кіраўніцтва раёна – старшыні раённага выка­наў­чага камітэта Ігар Яраслававіч Шалу­дзін і раённага Савета дэпутатаў Ірына Эдуардаўна Тальчук, іх намеснікі, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Адам Дзмітрыевіч Кавалька, прадстаўнікі грамадскіх арга­ніза­цый – савета ветэранаў, Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, «Белай Русі», Беларускага саюза жанчын, спартыўны гонар Астравеччыны – удзельнік Алім­­пій­скіх гульняў у Рыа-дэ-Жанейра Аляк­­сандр Ляховіч і яго жонка Людміла, пераможца Мінскага паў­марафону – пад кі­раўніцтвам вопытных работнікаў лясгаса пасадзілі больш сотні маладых дубкоў. 

Хай растуць  і набіраюцца моцы – і праз гады нечые дзеці, унукі ці праўнукі прыйдуць сюды паслухаць шэпт магутных дрэў.


1111.jpg

Урачыстую частку свята, якая распачалася ў амфітэатры лесапаркавай зоны, адкрыў старшыня райвыканкама Ігар Яраслававіч Шалудзін.

У сваім выступленні ён нагадаў не толькі пра дубы – помнікі прыроды, якія растуць на тэрыторыі Астравеччыны, але і пра аспект, якія стаў вызначальным для абрання сімвала свята: на гербе Астраўца, зацверджаным дзесяць гадоў назад, цэнтральнае месца займае волат-дуб – сімвал моцы, трываласці, высакароднасці, славы.
– Сімвалічна, што Дзень дуба мы адзначаем напярэдадні прафесійнага свята работнікаў лесу, якія захоўваюць нашы прыродныя багацці: сёння хочацца выказаць лесаводам асаблівыя віншаванні і пажадаць новых поспехаў і дасягненняў у іх высакароднай справе, – сказаў Ігар Яраслававіч.
– Упэў­нены, што свята гэтае стане традыцыйным і будзе радаваць жыхароў нашага раёна кожны год, – выказаў спадзяванне кіраўнік раёна.
Канцэртная праграма, якая прадоўжыла свята, распачалася своеасаблівым гімнам дубу, які напісаў астравецкі кампазітар Аляксандр Якіменка на словы Таісы Сямёнавай і Наталлі Літвін, у выканнані хора ветэранаў і народнага ансамбля «Світанак» – яго словы «І ў вёсцы, і ў горадзе, і на гербе дуб расце» сталі лейтматывам усяго свята. А затым гледачы даведаліся шмат цікавай пазнавальнай інфармацыі пра героя свята – дуб, а таксама пачулі многа песень, танцаў, вершаў: у гэты дзень была магчымасць раскрыць свае таленты ўсім жадаючым.


k1.jpg

k2.jpg

k3.jpg

k4.jpg

k5.jpg

k6.jpg

k7.jpg


k9.jpg

k10.jpg

k11.jpg

k12.jpg

k13.jpg

k14.jpg

Ніна Рыбік, фота Антона Мальшэўскага.

Горад майстроў

Таленавітыя астраўчане, якія валодаюць рознымі тэхнікамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, а таксама майстры з розных гарадоў сабраліся ў суботу  ў Астраўцы, каб прадэманстраваць астаўчанам і гасцям нашага  горада свае лепшыя вырабы.

Лейтматывам горада майстроў стала выказванне “Бацькоўскую спадчыну захаваем на вякі” –   і недарэмна.

Прыгожыя самаробныя  рэчы з саломкі і дрэва, карзіны, плеценыя з лазы і звычайнай паперы, вырабы са скуры і воўны, вязаныя шкарпэткі і рукавічкі, упрыгожванні з бісеру і пацерак, вышыванкі і скарбонкі, выкананыя ў тэхніцы дэкупаж  – жадаючых набыць самаробныя рэчы было шмат.

dd4.jpg

dd.jpg

dd3.jpg

dd2.jpgdd1.jpg

6.jpg

Алена ЯРАШЭВІЧ, фота аўтара.


Дуб в объективе

Накануне праздника «Дня дуба» жители и гости города смогли  стать участниками фотоконкурса-выставки «Дуб в объективе». А в субботу в городском парке организаторы открыли фотовыставку, на которой были размещены  работы победителей и призеров конкурса.

ff4.jpg

Три номинации  «Селфи с дубом»,  «Красота и сила дуба» и «Семейное дерево», обязательным условием которых стало наличие дуба, растущего  на территории Островецкого района, 44 участника, около 200 фотографий – выбрать из них лучшие было сложно.

В итоге в самой массовой номинации «Красота и сила дуба» победителем была признана фотография Ольги Сенють, второе и третье места соответственно заняли фотоработы Дарьи Ляхович и Максима Правлуцкого.

 В «Селфи с дубом» засветились Алексей Евстюнин, коллективная фотография КСУП «Гудогай» и Анастасия Круглая.

Самые творческие фотографии объединила номинация «Семейное дерево».   Здесь победу жюри отдало фотографии,  присланной Татьяной Севко, вторым  стал фотоснимок семьи Татьяны Кучевской, третьим  – Нины Шостак.

ff2.jpg

–  Фотографий было много, и многие из них заслуживали того, чтобы попасть в число победителей или призеров. Именно поэтому были определены и фотографии в номинациях «За самое оргинальное, креативное и позитивное фото» – такие фотоснимки получились у  Никиты Русецкого, Маргариты Штуро и Евгении Уласик, –  рассказала куратор конкурса-выставки Марина Правлуцкая-Колко.

ff3.jpg

День дуба станет не единственным днем, когда лучшие фотографии с символом нашего герба и флага смогут увидеть островчане и гости города. Организаторы планируют сделать выставку передвижной – скоро ее увидят жители деревень Островецкого района.

ff1.jpg

Елена ЯРОШЕВИЧ, фото автора.

Салдацкія юшка і каша

u1.jpg

 Атрымаўшы шэраг эмоцый ад выстаў і канцэртаў,  многія спяшаліся  падсілкавацца. Шчыра кажучы зрабіць гэта можна было ў некалькіх месцах. Самым жа наведваемым стала пляцоўка, дзе размясцілася палявая кухня ваеннаслужачых пагранічнай камендатуры “Гудагай”.

u3.jpg

Пагранічнікі завіхаліся каля палявой кухні з раніцы. Патрэсквалі дроўцы, іх перабівала кіпенне вады ў катлах. А пахі юшкі  і пярловай кашы з тушонкай  так і прасілі спыніцца каля кухні і падсілкавацца.

u2.jpg

u4.jpg

Алена ЯРАШЭВІЧ, фота аўтара.


 Жалудовая кавярня

r5.jpg

Пры ўваходзе ў лесапарк можна было завітаць у жалудовую кавярню. Супрацоўнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі не толькі частавалі кавай, зробленай з жалудоў, але і дзяліліся рэцэптамі страў, якія можна прыгатаваць з жалудоў.

r4.jpg

 Кісель з жалудовай кавы, суп жалудовы малочны, бліны з жалудовай мукі, галушкі жалудовыя з салам – чалавечая фантазія  не мае меры.

r1.jpg

Дарэчы, жалудовую каву ацанілі многія – аказалася, што яна не толькі смачная, але і карысная. Таму самы час запасацца жалудамі – іх якраз збіраюць у канцы верасня-пачатку кастрычніка і частаваць сяброў!

r2.jpg

r3.jpg

Алена ЯРАШЭВІЧ, фота аўтара.

Аб’ёмныя фігуры

Лесапаркавая зона, якая стала цэнтральнай пляцоўкай падчас святкавання Дня дуба, упрыгожылася і аб’ёмнымі фігурамі, галоўным сімвалам якіх стаў дуб.

a2.jpg

Пры уваходзе ў лесапарк усіх сустракала жанчына з дубовым венікам у руках – аб’емная кампазіцыя створаная супрацоўнікамі ЖКХ была самай вялікай па памерах. Насупраць яе размясцілася дрэва, змайстраванае з металалому супрацоўнікамі Астравецкай сельгастэхнікі, – яно аказалася самым цяжкім. І наўрад ці хто рызыкнуў зварухнуць яго з месца.

a7.jpg

a6.jpg

Былі дрэўцы з лістамі-булачкамі, якія так і прасіліся пачаставацца імі, некаторыя аўтары прадставілі кампазіцыі-сюжэты з  казак, уразіла работа цэнтра творчасці дзяцей і моладзі “Гісторыя Астравеччыны ў імёнах” – словам, падзівіцца было чым і большасць работ маглі  трапіць у лік прызёраў.

a1.jpg

a3.jpg

 Самымі ж лепшымі журы прызнала аб’ёмныя кампазіцыі аддзела культуры і вольнага часу аграгарадка Падольцы, сельгастэхнікі, жыллёва-камунальнай гаспадаркі і аддзела культуры і вольнага часу аграгарадка Рытань.

a5.jpg

a4.jpg

Алена ЯРАШЭВІЧ, фота аўтара.


Шашачныя баі

s3.jpg

Падчас святкавання Дня дуба можна было атрымаць не толькі эстэтычнае задавальненне, але і стаць удзельнікам спартыўных спаборніцтваў. Аднымі з масавых сталі шашачныя баі.

s2.jpg

 20 удзельнікаў, якія выступалі ў асабістым заліку, шашачная дошка, і ты  – адзін на адзін са сваім сапернікам.

s5.jpg

 Дзве гадзіны напружанай барацьбы, калі за сталамі ігракі змянялі адзін аднаго,  – і вынік не прымусіў доўга чакаць.

s1.jpg

s4.jpg

Лепшымі шашыстамі па выніках усіх партый сталі Генрых Мілаш, Аляксандр Яцушкевіч і Юрый Грэчуха – яны  занялі адпаведна першае, другое і трэцяе месцы і былі ўзнагароджаны граматамі і падарункамі.


Алена ЯРАШЭВІЧ, фота аўтара.

Библиотекари «оживили» легенду о дубе

b8.jpg

Театрализованное представление по легенде о дубе, записанной на Спондовщине, подготовили работники Островецкой библиотеки.

b3.jpg

Местную легенду о дубе и волшебнике, которым когда-то поклонялись люди, а потом были наказаны – люди превращены в камни, а дуб и волшебник уничтожены Перуном  за «отступление» от законов –«оживили» на площадке на улице Береговой неподалеку от символа праздника. Ввиду отдаленности этой площадки от центра города посетителей здесь было немного. И тем не менее даже для одного нового зрителя актеры-библиотекари заново проигрывали постановку.

b2.jpg

Здесь же детская библиотека провела конкурсы для детей, в которых можно было выиграть призы.

b5.jpg

Также на площадке была организована выставка книг и публикаций, посвященных Его Величеству Дубу.

b4.jpg

Светлана ФЕДОРОВА, фото автора.


Соревнования, концерт и Колор-Фест 

На городском стадионе прошли соревнования по футболу среди детских команд.

t4.jpg

Площадь Ленина превратилась в киноконцерный зал под открытым небом – здесь зрителей яркими музыкальными номерами радуют учащиеся и педагоги детской школы искусств, а так же учреждений образования Островецкого района и коллективы любительского творчества.

t1.jpg

t2.jpg

t5.jpg

Ну а любителей не только потанцевать под зажигательную музыку, но и украсить праздник разноцветными красками ждет Колор-Фест – веселые и неутомимые ди-джеи приглашают всех желающих на Острове любви.

t3.jpg

Марина МАЦКЕВИЧ, фото автора.

 Конкурс-выстава на лепшае ўпрыгожванне транспарту

 “Таблетка” супрацоўнікаў Астравецкага РАНС  напамінала гледачам выставы, што у цэнтры ўвагі заўсёды – нават у Дзень дуба – дзеці.

МЧС.jpg

Яркія папяровыя кветкі і паветраныя шарыкі ў абрамленні дубовых галінак, знаёмая вежа на бамперы: такім атрымаўся “выхад” ГАЗелі КСУП “Варняны”.

Ярашэвіч Наталля і яе “каранаванае” “Пежо” з па-жаночаму хітрым і ў той жа час наіўным позіркам вялікіх вачэй” адразу давалі зразумець: вось хто заслугоўвае звання найлепш ўпрыгожанага аўтамабіля!

Ярошевич.jpg

Усё пра баню абяцала расказаць – і паказаць! – у сваім чароўным ГАЗоне  каманда Астравецкага райЦГЭ. Мыйка, парылка, цэлы набор лекавых працэдур, гарбата з абаранкамі і шашлычок на свежым паветры… І ўсё гэта – за уваходны білет цаной у правільны адказ на адно пытанне.

санстанция.jpg

Астравецкае РУП ЖКГ аддало перавагу статычнаму упрыгожванню: у кампанію да сімвала свята – дуба – і срэбнабокай кумжы на імправізаванай пляцоўцы іх грузавіка далучыліся прыгожыя лебедзі.

Ірына Якавец заставіла свой “панадворак” незвычайнымі дзіцячымі веласіпедамі, якія ў гэты дзень яе ўмелымі рукамі ператварыліся ў пару белапёрых лебядзей і  трохколавую печ, на якой пад пільным наглядам дамавікоў начэквалі дэгустатараў гарачыя піражкі і бульба.

Яковец.jpg

КСУП “Гервяты” ўразіў не столькі сваёй гужавой павозкай, на якой з ганаровым відам расселася гаспадыня ў дубовай панаме, колькі саламяным, амаль у натуральны рост, канём з доўгімі льнянымі пасмачкамі.

Гервяты.jpg

КСУП “Міхалішкі” прадэманстравалі сапраўднае майстэрства ўпрыгожвання з прыродных матэрыялаў. Зялёны мох на капоце, сярод якога то тут, то там выглядвалі сапраўдныя грыбы, кветкі і дубовыя лісточкі.

Михалишки.jpg

Саўгас “Падольскі” заклікаў астраўчан, як, мабыць, ужо даўно зрабілі яго працаўнікі, рыхтаваць сані летам. І ўпрыгожваць іх кампазіцыямі з сімвалам Астраўца – дубовымі галінкамі.

Подольцы.jpg

Аўтапарк №4 пайшоў шляхам больш простым, але не менш дарагім: наклейкі з “дубовай” эмблемай горада і выявамі дуба ў розны час былі толькі на ГАЗелі гэтай арганізацыі.

автопарк.jpg

Дом культуры пасёлка Гудагай выставіў на конкурс нявесту “Аудзі” – засталося толькі дачакацца жаніха.

дк Гудогай.jpg


У выніку першае месца журы прысудзіла Ярашэвіч Наталлі, на другую прыступку “аўтамабільнага” п'едэсталу узнялася Ірына Якавец, на трэці месцы –  раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях. Гран-пры конкурсу заслужана атрымаў раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі.

Вольга ХАЦЯНОВІЧ, фота аўтара.  

Минута славы

m3.jpg

В рамках празднования в Островце дня дуба впервые в нашем городе прошла "Минута славы". Более сорока участников самых разных возрастов, от семи до семидесяти, решили продемонстрировать свои таланты в самых разных жанрах. 

m2.jpg

Со сцены пели, читали стихи, в том числе и собственного сочинения, играли на музыкальных инструментах, показывали инсценировки и осенние коллекции платьев, танцевали... Оказывается, в Островце очень много талантливых людей! Просто мы не всегда знаем их - восполнить этот пробел и помогла минута славы.

m1.jpg

minutaslavy12.jpg

minutaslavy11.jpg

minutaslavy10.jpg

minutaslavy9.jpg

minutaslavy8.jpg

minutaslavy7.jpg

minutaslavy6.jpg

minutaslavy5.jpg

minutaslavy4.jpg

minutaslavy3.jpg

minutaslavy2.jpg

minutaslavy1.jpg

minutaslavy.jpg

1.jpg

2.jpg

7.jpg

Нина Рыбик, фото автора и Антона Мальшевского

Молодежная квест-игра “В поисках дуба»

x1.jpg

Гарадскі сквер на пэўны час пераўтварыўся ў своеасаблівы востраў скарбаў, дзе трэба было як мага хутчэй адшукаць, адгадаць і запісаць – тут праходзіла арыгінальная квэст-гульня “У пошуках дуба”, якую праводзіў райкам БРСМ.

x3.jpg

На права стаць хутчэйшымі і лепшымі змагаліся тры каманды актывістаў БРСМ: “Буслік” з гімназіі, “Волаты” з СШ №1 і “Дзеці дуба” з СШ №2.

x2.jpg

Гульня нездарма называлася “У пошуках дуба” – камандам трэба было адшукаць у скверы шэсць дубоў і адпаведна выканаць шэсць заданняў. Хлопцы і дзяўчаты адказвалі на пытанні, рабілі арыгінальнае сэлфі, успаміналі назвы каменных скульптур і насіліся па скверы ў пошуках чарговага дуба.

x5.jpg

x4.jpg

У выніку першае месца ў квест-гульні занялі “Волаты”, другім стаў “Буслік”, а на трэцім размясціліся “Дзеці дуба”.

Каманды-удзельніцы былі ўзнагароджаны дыпломамі і атрымалі ад арганізатараў салодкі падарунак.

x6.jpg

Марына МАЦКЕВІЧ, фота аўтара

"Лепрыконсы", вогнішча і дыскатэка

Вячэрняя праграма раённага свята таксама была насычанай і цікавай. На сцэне летняга амфітэатра вядомымі песнямі, добрым гумарам і заваднымі матывамі астраўчан парадавалі хлопцы з Бабруйска – гурт «Лепрыконсы». Рэха ад сумеснага выканання хіта «Халі-галі» яшчэ доўга разносілася па лесапарку.

l2.jpg


 l1.jpg 

l3.jpg

4.jpg

5.jpg


Абагульняючым і заключным этапам свята стала распальванне вялікага вогнішча. Дзіўны, чароўны і відовішчны танец залацістых язычкоў агню вабіў, зачароўваў, саграваў і  незразумелым чынам усяляў спакой і гармонію.

3.jpg

k1.jpg

Свята скончылася, але не для ўсіх – самых энергічных і нястомных запрашала дыскатэка пад адкрытым небам.    

Марына МАЦКЕВІЧ, фота: Вераніка Сулікоўская, Антон Мальшэўскі





Текст: Главный администратор