Вучні Альхоўскай сярэдняй школы прынялі ўдзел у акцыі «Скажы дзякуй за хлеб, дзякуй за працу!»

10:07 / 14.09.2017
410

Актыўны ўдзел у акцыі «Скажы дзякуй за хлеб, дзякуй за працу!»,  аб’яўленай РУП «Белпошта», прынялі вучні Альхоўскай сярэдняй школы. Сумесна з работнікамі пошты В.Ю. Сяўрыс і Т.С. Бабіч аформлены і адпраўлены адрасатам 15 віншавальных паштовак са словамі ўдзячнасці і гонару за працу хлебаробаў Астравецкага раёна.  

IMG_20170909_092241.jpg

На інфармацыйных гадзінах настаўнікі і вучні пазнаёміліся з ходам уборачнай кампаніі. Пры гэтым ўвага надавалася значнасці асабістага ўкладу працаўнікоў у «Каравай-2017». 

Цікавасць і павагу ў вучняў вы­клікалі маладзёжныя экіпа­­­жы землякоў. Асабліва іх уразіла тое, што людзі другіх прафесій – педагогі, міліцыянеры, выратавальнікі, ляс­нікі – у свой адпачынак таксама працавалі на палях краіны. 
Упэўненасць у тым, што добрасумленная праца чалавека не можа быць незаўважанай  не толькі тымі, хто побач, але і на дзяржаўным узроўні, выхоўвае ў маладога пакалення павагу і ўдзячнасць да працаўнікоў-аграрыяў.  І таму словы «Дзякуй за хлеб, дзякуй за працу!» гучаць з вуснаў нашых вучняў з асобай цеплынёй.


Алена Кусойць, намеснік дырэктара Альхоўскай СШ.


Текст: Администратор сайта
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений

Яндекс.Метрика