Прайшла дабрачынная акцыя райкама БРСМ «У школу з добрым сэрцам»

11:57 / 12.09.2017

«У школу з добрым сэрцам»

Пад такой назвай прайшла дабрачынная акцыя райкама БРСМ па зборы школьных прыналежнасцей да новага навучальнага года. 
На працягу месяца актывісты раённага саюза моладзі збіралі неабходную вучням канцылярыю. Члены пярвічкі пагранічнай заставы «Астравецкая» сабраныя тавары для дзіцячай творчасці і вучобы перадалі выхаванцам раённага карэкцыйнага цэнтра.
А члены пярвічкі РУП «БелАЭС» сшыткі, ручкі, фарбы, пеналы, алоўкі і іншыя прыемныя і карысныя падарункі падарылі сем’ям, якія маюць патрэбу ў матэрыяльнай дапамозе. Дзеці аддзячылі шчырымі ўсмешкамі і  абяцаннямі  добра вучыцца.
Не засталіся ў баку ад добрай справы і жыхары Астраўца, якія таксама падзяліліся дабрынёй сэрца і дапамаглі сабраць дзяцей у школу. 


Текст: