Островчане стали участниками велопробега, организованного Сморгонской пограничной группой

09:04 / 12.09.2017

velo15.jpg

Стаць удзельнікам велапрабегу і выйграць веласіпед можна было ў мінулую суботу падчас забаўляльнага мерапрыемства “Караоке  на паляне”, арганізатарам якога стала кіраўніцтва Смаргонскай пагранічнай групы.

У  мінулым годзе  пагранічнікі ўпершыню арганізавалі велапрабег, які закончыўся цікавай забаўляльнай праграмай. “Першы блін” аказаўся смачным і прывабным – і  традыцыю вырашана было прадоўжыць.

 Па загаддзя распрацаванаму маршруту ў вызначаны час групы веласіпедыстаў, у якія збіраліся  ўсе жадаючыя,  адправіліся з Астраўца, Ашмян і Смаргоні,  каб сустрэцца ў Жупранах, дзе прайшло афіцыйнае  адкрыццё мерапрыемства “Караоке на паляне”.

З самай раніцы  аматары здаровага ладу жыцця сабраліся на плошчы ў Астраўцы.  Побач з дарослымі стаялі веласіпеды і  дзеці – многія з іх ужо не першы раз з’яўляюцца ўдзельнікамі велапрабегу.

velo2.jpg

Адзін з такіх – Ягор Ражко, які ў другі раз вырашыў пераадолець маршрут і стаць удзельнікам цікавых конкурсаў, арганізаваных пагранічнікамі.

–          Гэта наша другая паездка, –  расказвае яго  тата, Андрэй Ражко. – Думаем, што будзе цікава. Ягор  збіраецца не толькі праехаць па маршруту, але і паўдзельнічаць у спаборніцтвах.

velo1.jpg

Побач з мамай-пагранічніцай ехаў на веласіпедзе і Максім Бунар.  У мінулым годзе хлопчык суправаджаў калону веласіпедыстаў у пагранічнай машыне, а  сёлета перасеў на веласіпед. І ўпэўнены, што пераадолее ўсе выпрабаванні – побач мама, якой сын вельмі ганарыцца.

velo4.jpg

Словы прывітання,  наказ на дарогу ад першага намесніка камандзіра часці Уладзіміра Мельнічэнкі – і група астравецкіх веласіпедыстаў адправілася  па маршруту. Ён, дарэчы, самы працяглы  – 25 кіламетраў неабходна было пераадолець аматарам-спартсменам, каб дабрацца да фінальнай кропкі падарожжа –  але гэта нікога не спалохала.

velo5.jpg

–          У велапрабегу ўсёй сям’ёй мы ўдзельнічаем першы раз, –  дзеляцца ўражаннямі Максім, Людміла і Мікалай Хамянок. – Спадзяёмся, што маршрут пройдзе спакойна і без перашкод, а   сённяшняе мерапрыемства стане для нашай сям’і добрай традыцыяй.

velo3.jpg

З задавальненнем далучыліся да велапрабегу і супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, групу якіх узначаліў начальнік аддзела Максім Шыхалёў.

–           Нас няшмат, але, спадзяюся, мы зможам “узяць” якасцю свайго ўдзелу ў конкурсах, –  адзначыў начальнік аддзела па надзвычайных сітуацыях.  

velo7.jpg 

У аздараўленчым летніку ў Замасцянах Ашмянскага раёна аматараў  здаровага ладу жыцця чакала забаўляльная праграма.

Тут кожны мог прадэманстраваць свае таленты ў спартыўных  конкурсах і “Караоке на паляне”, выпрабаваць шанцаванне ў латарэі, галоўным прызам якой быў веласіпед. Яго, дарэчы, атрымала спецыяліст цэнтра сувязі Вольга Еланская. Не засталіся без падарункаў самы маленькі  і самы  мудры ўдзельнікі мерапрыемства.

Конкурсы  і спаборніцтвы, прыемныя сюрпрызы і велафлэшмоб, канцэртная праграма і віктарыны, смачная салдацкая каша і чай – мерапрыемства запомнілася, як сцвярджалі яго ўдзельнікі, надоўга.

velo.jpg

velo6.jpg

velo8.jpg

velo9.jpg

velo10.jpg

velo12.jpg

velo13.jpg

velo14.jpg


Алена СВЕТЛАЯ, фота аўтара.

.

 

 


Текст: