Да сябе «на прызбу» гасцінна паклікала Міраслава Якіменка

16:30 / 04.09.2017

straca4.jpg

У клубе вёскі Страчанка напрыканцы мінулага тыдня не было дзе яблыку ўпасці: і малых, і маладых, і пажылых да сябе «на прызбу» гасцінна паклікала яго загадчыца Міраслава Якіменка. 

straca1.jpg


Старэйшыя людзі яшчэ памятаюць, што такое прызба і навошта яна патрэбна. А вось маладзейшым варта патлумачыць: прызба – гэта земляны насып каля хаты, на якім звычайна ў нядзелю – у буднія дні хапала работы – збіраліся людзі, каб пагаманіць, пажартаваць, павесяліцца.

straca7.jpg

Нездарма гаспадыня для свята абрала такую сімвалічную назву «На прызбе ў Міраславы».

 У зале была аформлена выстава вышывак, ручнікоў, дываноў, вырабаў з саломкі і паперы.

straca5.jpg

З Міхалішак да нас прыехалі ўдзельнікі ансамбля «Вілія», былі і артысты з Мядзельшчыны. Роставыя лялькі Дзед і Баба бавілі дзяцей. Тэатралізаваныя мініяцюры ў выкананні аматарскага аб’яднання «Дабрыня» і гумарыстычнага тандэма Міраславы Якіменкі і Ганны Трубіцкай развесялілі прысутных да слёз. Дзяўчынкі выканалі цудоўны танец з беларускімі ручнікамі. 

straca6.jpg

straca2.jpg

Гаспадыня Міраслава запрасіла і мяне «на прызбу». На выставу я прывезла альбомы са сваімі фотаздымкамі і прачытала некалькі  ўласных апавяданняў.
У гульні «Поле цудаў» разам з гаспадыняй мы ўзгадалі беларускія народныя гульні: «Яшчур»,  «Не кажы гоп, пакуль не пераскочыш», «Арэх» і іншыя. Самых кемлівых чакалі  падарункі. А завяршылі  вечарыну кракавяк і полька пад гармонік. 

straca8.jpg

Я яшчэ раз пераканалася: наша моладзь цікавіцца і ведае беларускі фальклор, гісторыю маленькай радзімы, дзякуючы такім людзям, як Міраслава Якіменка.

straca.jpg

  Дзякуй вам, Міраслава Ізыдораўна, за цудоўную імпрэзу. З задавальненнем збяромся яшчэ раз у вас «на прызбе», і не раз!

straca3.jpg



Ганна МІЛАШЭВІЧ.


Текст: Главный администратор