КАКИЕ НАЗВАНИЯ ДАТЬ НОВЫМ УЛИЦАМ ОСТРОВЦА – решала топонимическая комиссия, созданная при райисполкоме

16:10 / 31.08.2017
18

Тапанімічная камісія пад старшынствам намесніка старшыні райвыканкама Віктара Збігневіча Свілы, якая сабралася на сваё пасяджэнне, прапанавала для шырокага абмеркавання насельніцтва Астраўца назвы чатырох новых вуліц нашага горада.

shema.jpgЗ назвай першай вуліцай, якая ідзе ад светлафора у канцы першага мікрараёна уздоўж новай бальніцы, праблем не ўзнікла: аднагалосна было вырашана прапанаваць гэтую гарадскую артэрыю назваць праспектам Энергетыкаў – дарэчы, гэты будзе першы праспект у нашым старажытным і маладым горадзе. Астравец стаў горадам дзякуючы таму, што на тэрыторыі раёна будуецца Беларуская атамная электрастанцыя і райцэнтр абраны месцам будаўніцтва горада энергетыкаў з новымі мікрараёнамі, вуліцамі і праспектамі – заканамерна і справядліва, што адна з прыгажэйшых вуліц горада будзе насіць такую назву.

Вуліцу, якая пройдзе праз цэнтр будучага горада і звяжа яго з іншымі мікрараёнамі, прапанавана назваць Цэнтральнай.

Адной з вуліц у трэцім мікрараёне камісія прапанавала прысвоіць назву “Вуліца 3 ліпеня”. Нагадаю: штогод у гэты дзень наша краіна святкуе Дзень Незалежнасці – Дзень Рэспублікі і дзень вызвалення ад гітлераўскай акупацыі. Але 3 ліпеня – адметная дата ў календары не толькі Рэспублікі Беларусь. але і Астраўца: 3 ліпеня 1944 года наш горад быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Заканамерна, што гэтая слаўная дата будзе ўвекавечана ў назве вуліцы.

Найбольш спрэчак выклікала прапанова назваць адну з новых вуліц Дубраўнай – меркаванні членаў камісіі падзяліліся. Тым не менш камісія большасцю галасоў вырашыла, што такая назва новай вуліцы атаясамліваецца з дубам на гербе Астраўца, а таксама тымі дубамі, што раслі на месцы трэцяга мікрараёна і, па магчымасці, будуць захаваны пры праектаванні і будаўніцтве новага горада. Таму Дубраўная вуліца мае права быць на карце горада.

Зрэшты, гэтыя назвы – пакуль толькі прапанова тапанімічнай камісіі, якая будзе прынятая ці аспрэчана пасля шырокага абмеркавання грамадскасці – спадзяемся, што нашы чытачы далучацца да гэтага абмеркавання. У нашым горадзе будзе будавацца яшчэ шмат новых вуліц, так што любыя слушныя прапановы вітаюцца!

Ніна Рыбік


С целью выяснения мнения граждан Островецкий районный Совет депутатов выносит на обсуждение вопрос о присвоении наименований проектируемым улицам города Островца:

Проектируемые улицы

Предлагаемые наименования

на белорусском языке

редакциюна русском языке

Проектируемая № 1

вуліца Цэнтральная

улица Центральная

Проектируемая № 2

(участок, расположенный от места пересечения с улицей Володарского до пересечения с улицей Проектируемая №4 вблизи района проектируемой усадебной жилой застройки)

праспект Энергетыкаў

проспект Энергетиков

Проектируемая № 4

вуліца Дубраўная

улица Дубравная

Проектируемая № 8

вуліца 3 Ліпеня

улица 3 Липеня

В соответствии со статьей 15 Закона Республики Беларусь «О наименованиях географических объектов» граждане вправе высказывать мнения о наименованиях географических объектов в течение одного месяца с даты опубликования извещения в средствах массовой информации и его размещения в глобальной компьютерной сети Интернет.

Мнения граждан по вопросу наименований улиц города Островца Гродненской области принимаются в письменной форме по адресу: 231201 ул. К.Маркса, 2 г.Островец Гродненской области, Островецкий районный Совет депутатов, контактный телефон 2-06-00; в электронной форме по адресу:rsd@ostrovets.gov.by

Председатель И.Э.Тальчук

 

Текст: Нина Рыбик