Как провели лето ворнянские школьники

14:30 / 30.08.2017

Vorn.jpg

Першы дзень спякотнага жніўня сабраў дваццаць хлопчыкаў і дзяўчынак у лагеры з дзённым знаходжаннем “Сонечная планета”, што дзейнічаў у Варнянскім НПК.

Экскурсіі, наведванне планетарыя і бібліятэкі, сустрэча з выратавальнікамі, гульні, конкурсы і спартыўныя спаборніцтвы – кожны дзень быў адметным і цікавым. А якое захапленне атрымалі вучні ад наведвання аграсядзібы “Радзюшы”! Ад гаспадыні яны пачулі цікавы аповед пра жыццё і звычкі коней, змаглі адпачыць на дзіцячай пляцоўцы, палюбавацца незвычайнай прыгажосцю мясцовых краявідаў і, канешне, пакатацца на кані.

vorn1.jpg

Нашы дзеці сустрэліся з  выратавальнікамі Янаўскага вадасховішча, якія правялі майстар-клас па аказанні першай дапамогі, прадэманстравалі касцюмы вадалазаў. А самыя цікаўныя хлопчыкі змаглі прымераць ласты, патрымаць у руках пагружны рэмень, падыхаць кіслароднай маскай. А напрыканцы сустрэчы выхавальнікаў чакала купанне пад пільным наглядам выратавальнікаў.

vorn2.jpg

Лагерная змена завяршылася акцыяй “У школу з добрым сэрцам”, дзе кожны выхавальнік атрымаў у падарунак канцылярскія прылады да новага навучальнага года.

Інэса БАГДАНОВІЧ, дырэктар лагера з дзённым знаходжаннем.

Текст: Главный администратор