Выхаванцы «Ластаўкі» наведалі сваіх аднагодкаў з Ашмянскага раёна

08:00 / 01.09.2017

druz.jpg

У жніўні выхаванцы «Ластаўкі» наведалі сваіх аднагодкаў, якія бавяць летнія канікулы ў лагеры 
«Дружба» ў Ашмянскім раёне.

Пасля экскурсіі,  падчас якой дзеці і дарослыя пазнаёміліся з умовамі жыцця і адпачынку ў летніку, школьнікаў чакалі спаборніцтвы.
Самыя маленькія выхаванцы дэманстравалі хуткасць і лоўкасць –  спартакіяду выйгралі астраўчане.
А потым на валейбольнай пляцоўцы сустрэліся старэйшыя дзеці. Тры партыі, падчас якіх мяч лунаў над сеткай, прымусілі старшакласнікаў добра пахвалявацца. У выніку перамогу зноў святкавалі астраў­чане.
Сяброўская сустрэча ў «Друж­бе» азнаменавалася двайной перамогай выхаванцаў «Ластаўкі» – а гэта найлепшая падстава для сустрэчы ў наступным годзе.

Ганна ДЗЯТЛОВІЧ, 
старшы выхавацель.


Текст: Главный администратор