Вынікі сваёй дзейнасці падвялі ў лагеры «Экакраязнаўцы»

09:15 / 30.08.2017

Вынікі сваёй дзейнасці падвялі ў лагеры «Экакраязнаўцы», што сабраў вучняў на адпачынак у Варнянскім НПК.

lud3.jpg

Зрабіць даследаванні ў галіне экалогіі,  вывучыць  гісторыю і культуру роднага краю, яго традыцыі і жыццё славутых асоб сюды прыехалі вучні з Гудагая, Альхоўкі, Астраўца і  Варнянаў. 
Жыццё экакраязнаўцаў бы­ло цікавым і разнастайным. Працоўныя акцыі спалучаліся з псіхалагічнымі трэнінгамі, даследаванні і вывучэнне пры­роды  роднага краю – з падарожжамі па Астравеччыне і сустрэчамі з цікавымі людзьмі. 

З нарачанскага навуковага цэнт­ра прыехала да выхаванцаў лет­ніка яго супрацоўніца Юлія Верас. За тры дні, якія яна правяла ў лагеры, дзеці атрымалі шмат інфармацыі, з цікавасцю пра­цавалі з мікраскопамі, вывучаючы насельнікаў вадаёмаў, лугоў, лясоў. 

Упадабалі дзеці і  падарожжы. Куды толькі ні скіроўвалі іх паез­дкі-экс­курсіі: у Ашмянскі краязнаўчы музей і Гальшанскі замак, музей М. Кл. Агінскага і аквапарк г. Маладзечна, лясны масіў каля Тартака і музей Гудагайскай школы, да Святаянаўскай крынічкі каля вёскі  Быстрыцы і ў аг.  Дайлідкі, дзе адбылася сустрэча з цікавай  і таленавітай  сям’ёй Варановіч.

Тарэса і Вікторыя Варановічы пазнаёмілі дзяцей і на­стаўнікаў са сваімі карцінамі. Напісаныя з   вялікай цеплынёй і любоўю партрэты родных і блізкіх, краявіды Астравеччыны ў розныя поры года і дня, нацюрморты… Мастачкі расказвалі, а дзеці цікавіліся тым, што іх уразіла. 
Казімір Варановіч правёў  экс­курсію па касцёле, расказаў пра гісторыю яго ўзнікнення. Свой аповед ён упрыгожыў легендамі, паданнямі і  цікавымі здарэннямі з жыцця аднавяскоўцаў, аграгарадка  і касцёла. 
Падарожжа прывяло школь­нікаў і педагогаў да  крынічкі Святога Якуба. Цішыня, спакой, чыстая празрыстая вада  і магчымасць паразважаць над пытан­нямі сусветнага масштабу… 
Колькі было размоў і ўспамінаў аб гэтай паездцы! Дзеці  ў чарговы раз пераканаліся, што духоўнасць – вялізная частка экалагічнай культуры.  

lud2.jpg

lud4.jpg


Людміла КУХАРЭВІЧ.


Текст: Главный администратор