Пашыраюцца сяброўскія кантакты супрацоўнікаў і наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання людзей пажылога ўзросту тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва

08:00 / 31.08.2017

kant1.jpg

Шчырыя, доб­ра­суседскія ста­сункі завязаліся з клубам «Цёп­лы дом», які дзейнічае пры ана­лагічным аддзяленні Смар­гонскага ТЦСАН. Суседзі за­прасілі астраўчан у госці і паказалі свае шматлікія таленты. Астраў­чанам таксама было што паказаць. Задушэўныя песні, успаміны, згадкі паядналі нашы сэрцы.

Тады ж узнікла ідэя здзейсніць сумесную  паездку ў  сталіцу нашай Радзімы – Мінск, пабываць у памятных і знакамітых яе мясцінах. І нядаўна задумка ажыццявілася. Астравецкі аўтапарк прадаставіў камфартабельны аўтобус, суправа­джаць групу экскурсантаў быў запрошаны гід з Маладзечанскага экскурсбюро.
Найбольшыя ўражанні ў пілігрымаў засталіся ад наведвання святыняў – Свята-Духава кафедральнага сабора,  храмаў  святых апосталаў Пятра і Паўла,  Усіх Святых і Святой Тройцы, Свята-Елісавецінскага манастыра. Незабыўныя ўра­жанні засталіся ад гісторыі гэтых святынь, цудоўнага насценнага роспісу – даўнейшага і сучаснага. Мы мелі магчымасць памаліцца  перад святымі абразамі, падаць памінальныя запіскі. І, вядома, набыць  цу­доўную манастырскую выпечку, прыгатаваную з малітвай.
Дамоў вярталіся ва ўзнёслым настроі і агульнай перакананас­ці: такія ся­броўскія кантакты  павінны працягвацца і ўма­­цоўвацца.

kant2.jpg


Таіса СЯМЁНАВА, 
фота аўтара.  


Текст: Главный администратор