Активисты районного совета ветеранов во главе с председателем Ростиславом Арсентьевичем Гертом посетили Сморгонщину

10:00 / 30.08.2017

smarg.jpg

 Яны не толькі абмяняліся вопытам работы з калегамі па грамадскай дзейнасці, але і пазнаёміліся са знакамітымі мясцінамі гэтай зямлі. 

Астравецкую дэлегацыю шчыра вітаў старшыня Смаргонскай раённай арганізацыі ветэранаў Уладзімір Леаполь­давіч Касакоўскі. Ён расказаў пра дзейнасць і здабыткі сваёй арганізацыі, пра тое, як «пярвічкі» дапамагаюць ветэранам вайны і працы.
Пра справы Астравецкай раённай ветэранскай арга­нізацыі, праблемы і іх вырашэнні расказаў Расціслаў Арсенцьевіч Герт. На гэтай сустрэчы старшыні абмяняліся не толькі вопытам работы, але і памятнымі сувенірамі.
А затым астраўчане адпра­віліся ў невялікае падарожжа па Смаргоншчыне. Яны наведалі мемарыяльный комп­лекс на лініі супрацьстаяння ў Першую сусветную вайну 1915-1917 гг. у Смаргоні, які быў адкрыты 1 жніўня 2014 г. – да 100-годдзя пачатку Першай сусветнай вайны. Крывапралітныя баі паміж нямецкай і рускай арміямі на гэтай зямлі ішлі 810 дзён і начэй, тут загінулі тысячы салдат розных нацыянальнасцей рускай і нямецкай армій. На пляцоўцы разме­шчаны скульптурныя кампазіцыі «Бежанцы», «Салдаты Першай сусветнай». Але галоўнай, самай велічнай і ўразлівай, з’яўляецца кампазіцыя «Крылаты геній салдацкай славы». Дапаўняюць іх у зоне «Памяці і смутку» вылітая з бронзы карта ваенных дзеянняў у 1915-1917 гг., пліты з імёнамі загінуўшых, дзе ўсталяваны урны з зямлёй з месцаў пахаванняў рускай і нямецкай армій. Там жа пабудавана капліца Памяці і смутку.
Падчас экскурсіі ветэраны наведалі помнік першай на Усходнім фронце газавай атакі немцаў, калі загінулі больш за чатыры тысячы чалавек. 
Наведала астравецкая ветэранская арганізацыя і зна­камітую сядзібу-музей М. Агін­скага, што ў Залессі. Знаёмства з гэтым архітэктурным ансамб­лем уразіла. Не менш цікавым было знаёмства з біяграфічнымі звесткамі жыцця гэтага вядомага кампазітара, палітычнага, дзяржаўнага і грамадскага дзеяча.
Удзельнікі паездкі вельмі ўдзячны раённаму савету ве­тэранаў за арганізацыю такога цікавага і пазнавальнага мерапрыемтсва.

Леанід БАТУРА, ветэран працы.




Текст: Главный администратор