В Островце дети попробовали сделать свою книгу

14:15 / 29.08.2017

bibl4.jpg

У жніўні 1517 года ў Празе Францыск Скарына выдаў першую друкаваную беларускую кнігу «Псалтыр».
У жніўні 2017 года ў Астраўцы дзеці паспрабавалі зрабіць сваю кнігу – так у дзіцячай бібліятэцы адзначылі 500-годдзе беларускага кнігадрукавання.

Пазнаёміцца з гісторыяй друкаванага беларускага слова ў бібліятэку завіталі выхаванцы лагера «Сонейка» з гімназіі №1. Спачатку школьнікам расказалі, як з’явілася на свет кніга, а затым праверылі іх веды: на жаль, на пытанне пра прозвішча беларускага першадрукара дзеці называлі іншыя прозвішчы беларускіх пісьменнікаў і паэтаў. Але знайшоўся і той, хто даў правільны адказ – Францыск Скарына.
Ад «Псалтыра» да «Буквара» – такога знаёмага ўсім школьнікам і зусім не падобнага да сучаснага першага падручніка – і «Граматыкі», па якой вучыўся сам Міхаіл Ла­маносаў, да сучаснай кнігі правандравалі дзеці з дапамогай відэапрэзентацыі. А пасля  ім прапанавалі самім зрабіць абгортку для кнігі. За гэтую справу гімназісты ўзяліся з запалам – і ўжо праз некалькі хвілін некаторыя маглі пахваліцца сваёй «кнігай».
Тыя, хто справіўся з заданнем хутчэй за другіх, спяшаўся да кніжных паліц – каб узяць пачытаць нешта цікавае.

bibl2.jpg

bibl.jpg

bibl1.jpg

bibl3.jpg

bibl5.jpg






Текст:
Фото: Светлана Фёдорова