Лучших результатов на уборке зерновых достигли (по состоянию на 24 августа)

12:07 / 28.08.2017
619

picture-158910.jpg

Паводле звестак райкама прафсаюза работ­нікаў АПК, па стане на 24 жніўня лепшых вынікаў на ўборцы збожжавых дасягнулі наступныя экіпажы камбайнераў і вадзіцелі:


КАМБАЙНЕРЫ:

На камбайнах з прапускной здольнасцю звыш 12 кілаграмаў зерня ў секунду («Лексіён-480, -580», «Джон-Дзір 9680»):
Аляксей Рышардавіч МАСЕЙКА і Вячаслаў Станіслававіч БАБАРЫКА з КСУП «Гервяты», якія  на камбайне «Лексіён-480» намалацілі 1 813,6 тоны зерня;
Уладзіміравіч Іванавіч МЯТЛЕЎСКІ і Віталь Рыгоравіч КАЗЛОЎСКІ з КСУП «Варняны», якія  на камбайне «Лексіён-580» намалацілі 1 246,6 тоны зерня;
Валерый Эдуардавіч ЮРКОЙЦЬ і Аляксандр Эдуардавіч ЮРКОЙЦЬ з КСУП «Варняны», якія на камбайне «Лексіён-580» намалацілі 1 213,9 тоны зерня.
З прапускной здольнасцю ад 10 да 12 (уключна) кілаграмаў зерня ў секунду (КЗС – 1218, «Ліда-1600», «Джон-Дзір 9640, 9660»):
Андрэй Іванавіч ВІНЦКУСЬ і Аляксей Іосіфавіч ГУДОЙЦЬ з КСУП «Гервяты»,  якія  на камбайне «Джон-Дзір 9660» намалацілі 1 585,3 тоны зерня;
Яўген Валянцінавіч ГРАБОЎ­СКІ і Аляксандр Уладзіслававіч ЕРМАКОВІЧ з КСУП «Гудагай», якія на камбайне КЗС-1218 намалацілі 1 507,4 тоны зерня.
Антон Антонавіч РАТКОЎСКІ і Анатоль Антонавіч РАТКОЎСКІ з КСУП «Гудагай», якія на камбайне «Джон-Дзір 9660» намалацілі  1 491,4 тоны зерня.
З прапускной здольнасцю да 10 кілаграмаў зерня ў секунду («Ліда-1300», «Мега-208», КЗС-10):
Іван Генрыхавіч БАРОДКА і Генрых Іванавіч БАРОДКА з КСУП «Гудагай», якія на камбайне «Ліда-1300» намалацілі 1 065,3 тоны зерня;
Аляксандр Станіслававіч СЯНЮЦЬ з КСУП «Гервяты», які на камбайне «МЕГА-208» намалаціў 651,8 тоны зерня;
Аляксей Сяргеевіч КАНДРА­ТОВІЧ і Яўген Іванавіч АЎГУЛЬ з КСУП «Гудагай», якія на камбайне «МЕГА-208» намалацілі 550,5 тоны зерня.



ВАДЗІЦЕЛІ:

Іосіф Станіслававіч БАБІЧ з КСУП «Гудагай», які аўтамабі­лем МАЗ-555-102 з прычэпам перавёз 2 244,5 тоны зерня;
Валерый Францавіч ЗМІТ­РОВІЧ з КСУП «Гудагай», які аўтамабілем МАЗ-555-102 з прычэпам перавёз 2 192,5 тоны зерня;
Іосіф Раманавіч МАКАРЭВІЧ з КСУП «Гудагай», які аўтамабі­лем МАЗ-555-142 з прычэпам перавёз 2 143,5 тоны зерня.
.

АПЕРАТАРЫ  СУШЫЛЬНЫХ  УСТАНОВАК:

Іван Іосіфавіч АНІМУЦКІ і Мі­хаіл Станіслававіч ГРЫМ­БОЎ­СКІ, Віктар Уладзіміравіч ЯНКОЙЦЬ з КСУП «Гудагай», якія на сушылцы «ЛідАрай» правялі дасушку 4 046 тон зерня;
Віталь Зыгмундавіч АНДРУШ­КЕВІЧ, Яўген Стані­слававіч РАТКЕВІЧ з КСУП «Гудагай», якія на сушылцы М819 правялі дасушку 3 449,7 тоны зерня;
Франц Францавіч ТОТЧЫК, Аляксандр Тадэвушавіч ГАЙДУЛЬ, Юрый Зянонавіч БАРАВІК з КСУП «Гервяты», якія на сушылцы  СЗК-30 правялі дасушку 3 134,5 тоны зерня.


Текст: Администратор сайта
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений

Яндекс.Метрика