Известные и начинающие артисты Островетчины выступили перед жителями Ворнян и Гудогая

14:00 / 16.02.2016
с песнейУжо стала добрай традыцыяй ва ўстановах культуры арганізоўваць канцэрты перад насельніцтвам.

У мінулы выхадны такое мерапрыемства прайшло ў аграгарадках Варняны і Гудагай. Дасканальна ведаючы густ сваіх землякоў, работнікі культуры пастараліся саставіць адпаведную праграму, у якую ўключылі тых выканаўцаў, якія ўжо сябе добра зарэкамендавалі.
с песней1Так, у Варнянах Людміла Кухарэвіч выконвала песні ўласнага сачынення. Парадавалі гледачоў сваімі выступленнямі з прытанцоўкамі Аляксандр Альховік і Аляксандр Якіменка, зачаравала сваім сакавітым голасам Наталля Літвін. Настроіў зал на настальгічныя ўспаміны дуэт Віктара Рудзінскага і Яўгеніі Шаптун. “Засвяціліся” на сцэне і юныя зорачкі. А хітом канцэрта стала выступленне народнага ка лектыву народнай песні “Світанак”, пад цудоўныя песні якога зала ператварылася ў сапраўдную танцавальную пляцоўку.
с песней2У Гудагаі прыхільнікі мастацкай самадзейнасці атрымалі непараўнальную асалоду ад яркіх выступленняў не толькі сваіх артыстаў, але і гасцей. Бурны акіян эмоцый “высыпаў” на галовы сабраўшыхся таленавіты і ва ўсе часы запатрабаваны гумарыст-расказчык Дзмітрый Максімаў з Дайлідак. У многіх ад смеху падрываліся жываты і балелі сківіцы.
с песней4Не шкадуючы сваіх ладоняў, апладзіравалі гледачы дзеткам-кветкам з танцавальнага калектыву “Прэстыж” і ўдзельнікам гуртка эстраднай песні “Карамелька”, а таксама сваім землякам Віктару Рудзінскаму, Яўгеніі Шаптун, Мікіту Лаўрэцкаму і Таццяне Кандратовіч, гасцям з Астраўца. З асаблівай цеплынёй і павагай было ўспрынята гудагайцамі выступленне народнага калектыву народнай песні “Світанак”. Іх песні пакарылі гледачоў усіх узростаў. А фінальную кампазіцыю ў выкананні ўсіх удзельнікаў канцэрта, якая называлася “З любоўю да вас”, зала слухала стоячы і яшчэ доўга не адпускала артыстаў са сцэны, для якіх гэта і была самая дарагая ўзнагарода.

с песней3

с песней5

-------------------------------------
Іван ПЕТРЫК, фота аўтара.