Подведены итоги конкурса на лучшее новогоднее оформление организации

10:00 / 16.02.2016
1
новогодние-конкурсыПадведзены вынікі і вызначаны пераможцы раённага агляду-конкурсу на лепшае навагодняе афармленне арганізацыі і населенага пункта Астравецкага раёна “Навагодняя казка”, які быў аб’яўлены ў канцы мінулага года.

Конкурс падштурхнуў прачнуцца схаваным талентам дызайнераў і крэатыўшчыкаў – будынкі арганізацый хутка змянілі свой прывычны знешні выгляд на святочны: пераліваліся-зіхацелі вясёлкамі гірлянд, здзіўлялі арыгінальнасцю і прыгажосцю выцінанак, уражвалі цэласнымі навагоднімі кампазіцыямі.
Асабліва парадавала прыгожая алея ля цэнтральнай раённай бальніцы – здаецца, трапіў у чароўны свет сапраўднай казкі. Пастараліся медыкі стварыць святочны настрой не толькі для сябе і пацыентаў бальніцы, але і для ўсіх астраўчан. І гэта ў іх выдатна атрымалася – гран-пры агляду-конкурсу на лепшае навагодняе афармленне арганізацый журы прысудзіла менавіта Астравецкай цэнтральнай раённай бальніцы.
У намінацыі “Лепшае навагодняе афармленне арганізацыі, установы, прадпрыемства Астраўца” першае месца падзялілі раённы вузел паштовай сувязі Гродзенскага філіяла РУП “Белпошта” і ДЛГУ “Астравецкі лясгас”. На другім месцы аказаліся таксама два канкурсанты – Астравецкая сельгастэхніка і Астравецкі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці. Трэцяе месца заняло Дарожнае рамонтна-будаўнічае ўпраўленне №159 камунальнага праектна-рамонтна-будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства “Гроднааблсельбуд”.
А вось у намінацыі “Лепшае навагодняе афармленне арганізацыі, установы, прадпрыемства сельскай мясцовасці” на славу пастараліся аддзелы культуры і народнай творчасці. На першым месцы тут замацаваліся “культурысты” з Рытані, на другім – работнікі культуры з Вароны, трэцяе заняў аддзел культуры і народнай творчасці ў Рымдзюнах.

-------------------------------
Марына МАЦКЕВІЧ.