Районный чемпионат по футболу близится к завершению

18:00 / 12.08.2014
Прайшоў яшчэ адзін тыдзень інтрыгі і сюрпрызаў на футбольным полі раённага чэмпіянату па міні-футболе.


Кожны дзень у 18 гадзін на стадыёне каля Астравецкай сярэдняй школы №1 праходзілі па тры гульні. Нягледзячы на ранейшую моцную спёку, шчыльны графік і занятасць, ніводная каманда не адмовілася ад удзелу і спраўна прыязджала на гульню.

Чэмпіянат набліжаецца да завяршэння – цырымонія ўзнагароджвання адбудзецца 13 жніўня. І інтрыга закручваецца ўсё больш.

Стабільную і спакойную пазіцыю “залатой сярэдзіны” займаюць толькі каманды СВК “Міхалішкі” і РАНС. А вось футбалісты БелАЭС за мінулы тыдзень забяспечылі сабе ўпэўненае шостае месца.

Што тычыцца тройкі фаварытаў, то тут ідзе сур’ёзная, цікавая і непрадказальная барацьба. Па-ранейшаму лідзіруе каманда “ККБ”. Аднак у спіну ёй дыхае “Юнацтва”: розніца ўсяго толькі ў два ачкі, але ў “юнатаў” яшчэ адна гульня ў запасе.

Развязка хутка.