27 декабря в Беларуси проводится Единый день безопасности дорожного движения

12:00 / 26.12.2013
Зіма – найбольш цяжкі час для ваджэння аўтамабіляў. Снежныя заносы, нізкая тэмпература, замерзшае шкло і галалёд – усё гэта прымушае вадзіцеляў быць зімой больш асцярожнымі і ўважлівымі. У сувязі з гэтым для прафілактыкі дарожна-транспартных здарэнняў 27 снежня ў Беларусі праводзіцца Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам “Зіма – экзамен для вадзіцеля!”

Каб пазбегнуць непрыемных наступстваў, зімой трэба выконваць наступныя патрабаванні: плаўна, без прабуксоўкі, кранацца з месца, выкарыстоўваць прыёмы перарывістага і ступенчатага тармажэння, зніжаць хуткасць да паваротаў і закругленняў, каб не тармазіць непасрэдна на іх. Снежныя заносы неабходна пераадольваць з выкарыстаннем сілы інерцыі. На сустрэчных раз’ездах зніжаць хуткасць, а на вузкіх месцах загадзя выбіраць месца прыпынку для пропуску сустрэчнага транспарту. На пад’ёмах па слізкай дарозе пажадана не спыняцца, бо затым цяжка крануцца з месца з-за прабуксоўкі колаў. Лепшы сродак ад гэтага – зімовыя шыны, шыпы на шынах, ланцугі.
Едучы па дарозе з паніжаным каэфіцыентам счаплення, вадзіцелю неабходна памятаць, што змяненне хуткасці і накірунку руху, рэзкае тармажэнне могуць прывесці да заносу аўтамабіля.
Едучы па слізкай дарозе, не забывайце, што дыстанцыя паміж аўтамабілямі павінна быць у два разы большай, чым пры руху па сухой дарозе.
А галоўныя правілы, якімі вадзіцелям неабходна кіравацца заўсёды, – асцярожнасць, увага і ўзаемаветлівасць на дарозе.

--------------------------
С. РОДЗЬ, старшы дзяржаўтаінспектар ДАІ
.