Родители будут платить штраф за несовершеннолетних любителей "поиграть" с пиротехникой

13:00 / 17.12.2013
Каляды і Новы год… Мішура, ёлка, мноства разнастайных агеньчыкаў і ўпрыгожванняў. Усё гэта нярэдка дапаўняе больш яркі і эфектыўны спосаб святкавання – выкарыстанне шматлікіх феерверкаў, пітардаў, хлапушак і іншай піратэхнікі. Аднак, карыстаючыся гэтымі прыстасаваннямі, не трэба забываць аб асцярожнасці і акуратнасці. Асабліва звяртаем увагу на тое, што піратэхніка ў руках непаўналетніх вельмі часта прыводзіць да бяды.

Адказнасць за гэтыя правапарушэнні надыходзіць з 14 гадоў. Аднак не трэба думаць, што аматары “пагуляць” з піратэхнікай меншага ўзросту застануцца непакаранымі. Згодна з арт. 9.4 ч.1 КоАП, за такія жарты будуць адказваць іх бацькі – яны атрымаюць папярэджванне або штраф у памеры да 10 базавых велічынь.
Калі ж з першага разу піратэхнічным “жартаўнікам” “не дайшло”, што гульні з падобнымі рэчамі да дабра не даводзяць, то за паўторнае правапарушэнне з выкарыстаннем піратэхнічных сродкаў прадугледжваецца штраф ужо да 20 базавых велічынь.
Таму рабятам і іх бацькам трэба задумацца: ці варта выкідваць мільёны ў паветра?


------------------------------------------------------
Руслан ГАЙДУЛЬ, начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх.